Герд Карл Бініг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герд Бініг
Gerd Binnig
Gerd Binnig at the Memorial Symposium for Heinrich Rohrer (cropped) 2.jpg
Нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Дата нараджэння 20 ліпеня 1947(1947-07-20)[1][2][…] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1986)
Commons-logo.svg Герд Бініг на Вікісховішчы

Герд Карл Бініг (ням.: Gerd Karl Binnig; 20 ліпеня 1947) — нямецкі фізік, у 1986 годзе сумесна з Генрыхам Рорэрам атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа. Распрацоўкі Бініга пашырылі магчымасці нанатэхналогій, дазволіўшы не толькі візуалізаваць асобныя атамы, але і маніпуляваць імі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бініг скончыў курсы падрыхтоўкі да ўніверсітэту ў гімназіі імя Рудольфа Коха ў 1966 г. у Афенбаху-на-Майне.

Вучыўся ва Універсітэце імя Гётэ ў Франкфурце, там жа ў 1978 годзе скончыў аспірантуру па тэме «тунэльная спектраскапія звышправодных (SN) x». У тым жа годзе прыняў прапанову IBM аб працы ў Даследчым цэнтры кампаніі ў Цюрыху. Там Бініг сустрэў Рорэра. Працуючы разам, навукоўцы ўняслі ключавыя ўдасканаленні ў канструкцыю сканавальнага тунэльнага мікраскопа, у тым ліку стварылі зонд з адзіным атамам на лязо. З дапамогай створанага ў 1981 годзе інструмента Бініг і Рорэр прадэманстравалі структуру паверхні крышталёў, ланцугоў ДНК і ўпершыню назіралі карціну аддзялення віруса ад клеткі-гаспадара.

У 1983 г. ён атрымаў за гэта прэмію Ота Клунга як лепшы малады навуковец Германіі.

У 1986 годзе Бініг, сумесна з Рорэрам атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа.

Знаходзячыся ў творчым адпачынку ў Стэнфардзе (ЗША) сумесна з калегам па даследчым цэнтры IBM у Цюрыху Крыстафам Герберам і прафесарам Стэнфардскага ўніверсітэта Келвінам Квейтам стварылі атамна-сілавы мікраскоп, які адкрыў новыя перспектывы ў мікраскапіі. У адрозненне ад сканавальнага тунэльнага мікраскопа, які дазваляе даследаваць толькі паверхню металаў і паўправаднікоў, атамна-сілавы мікраскоп дазваляе даследаваць дыэлектрычныя матэрыялы.

У 1994 годзе ён заснаваў фірму Delphi Creative Technologies GmbH, якая спецыялізавалася на аналізе малюнкаў рознага маштабу — ад мікрафатаграфіі да спадарожнікавых карт. Пазней фірма была пераназвана спачатку ў Definiens GmbH, а ў 2006 годзе ў Definiens AG і зарэгістравана ў Мюнхене. Ад Definiens AG аддзялілася фірма Definiens Imaging GmbH, якая паспяхова дзейнічае ў галіне праграмнай, аб'ектна-арыентаванай класіфікацыі малюнкаў. У цяперашні час Бініг узначальвае даследчую дзейнасць у кампаніі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #109583469 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Gerd Binnig - FactsNobel Foundation.
  3. Gerd Binnig // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #109583469 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  6. NNDB — 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]