Карла Рубія
Карла Рубія (італ.: Carlo Rubbia; нар. 31 сакавіка 1934, Гарыцыя, Італія) — італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1984), сумесна з Сімонам ван дэр Мерам, «за вырашальны ўклад у вялікі праект, ажыццяўленне якога прывяло да адкрыцця квантавага поля W і Z — пераносчыкаў слабога ўзаемадзеяння».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рубія нарадзіўся ў невялікім італьянскім мястэчку Гарыцыя. Пасля заканчэння школы ён паступіў на фізічны факультэт Пізанскага ўніверсітэта, дзе абараніў пазней дыплом па тэме эксперыментаў з касмічнымі прамянямі. У 1958 годзе ён становіцца даследчыкам ў Калумбійскім універсітэце (ЗША) з мэтай набрацца вопыту і пазнаёміцца з паскаральнікамі элементарных часціц.
Прыкладна ў 1960 годзе ён вярнуўся ў Еўропу, яго прывабіла праца ў ЦЕРН, дзе ён працаваў над эксперыментамі па структуры слабых узаемадзеянняў. У 1970 годзе ён становіцца прафесарам фізікі ў Гарвардскім універсітэце, але працягвае працаваць у ЦЕРН. У 1976 годзе ён прапанаваў перарабіць паскаральнік SPS (супер-пратонны сінхратрон) для сутыкненняў пратонаў і антыпратонаў у адным і тым жа коле. Пасля гэтага была пабудавана першая ў свеце антыпратонная фабрыка. Калайдэр пачаў працу ў 1981 годзе, пасля чаго ў студзені 1983 года з’явілася паведамленне аб тым, што былі зарэгістраваныя W-базоны. Праз некалькі месяцаў былі зарэгістраваныя таксама больш няўлоўныя Z-базоны.
У наступным, 1984 годзе, Карла Рубія і Сімон ван дэр Мер атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Паміж адкрыццём і ўзнагароджаннем прайшоў інтэрвал часу, які з’яўляецца адным з самых кароткіх у гісторыі Нобелеўскай прэміі.
Рубія працягваў працаваць на эксперыменце UA1 і ў якасці гарвардскага прафесара да 1989 г, калі ён перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара ЦЕРНа, на якой заставаўся да 1993 года.
Рубія належыць наватарская канцэпцыя прылады ядзернага рэактара пад назвай памнажальнік энергіі. Гэтая прынцыпова бяспечная канцэпцыя спалучае паскаральнік і падкрытычны ядзерны рэактар, у якім у якасці паліва выкарыстоўваецца распаўсюджаны элемент торый, і ў якім прынцыпова не можа адбыцца некантралюемая ланцуговая рэакцыя. Акрамя таго, ядзерныя адкіды, якія ўзнікаюць пры працы такога рэактара застаюцца небяспечнымі на працягу значна меншага прамежку часу, чым у выпадку звычайных рэактараў. Таксама ў гэтым рэактары магчымая утылізацыя ядзерных адходаў ад звычайных атамных рэактараў і ператварэнне іх у менш небяспечныя рэчывы.
Да 15 ліпеня 2005 года Рубія быў прэзідэнтам ENEA — італьянскага інстытута па новых тэхналогіях, энергіі і навакольнага асяроддзя.
Станам на 2007 год Рубія з’яўляецца прафесарам універсітэта Павіі і працуе ў праекце па будаўніцтве установак сонечнай тэрмальнай энергіі ў Іспаніі.
Зноскі
- ↑ а б Carlo Rubbia – Facts Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Carlo Rubbia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134039866 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 19 лістапада 2013.
- ↑ Scheda del socio — Accademia Nazionale dei Lincei. Праверана 19 лістапада 2013.
- ↑ а б в Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 16 лістапада 2013.
- ↑ Руббия Карло — Российская академия наук. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ а б Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ List of the members (Fellows and Honorary members) of the European Academy of Sciences — EurASc. Праверана 16 лістапада 2013.
- ↑ Foreign Members of the Royal Society — Royal Society. Праверана 16 лістапада 2013.
- ↑ Carlo Rubbia — NAS. Праверана 2 снежня 2013.
- ↑ а б в г Carlo Rubbia — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Elenco cronologico Soci Nazionali — ANSXL. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Professor Carlo Rubbia — AAAS. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Członkowie zagraniczni — PAN. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ Carlo Rubbia — Hrvatska akademija znanosti i umjetnosti. Праверана 3 снежня 2013.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Rubbia_Carlo
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюкевіч М. М. Рубія Карла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 423. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Гарыцыя
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Павійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Італіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Замежныя члены РАН