Субрахманьян Чандрасекар
Субрахманьян Чандрасекар | |
---|---|
там.: சுப்பிரமணியன் சந்திரசேகர | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 жніўня 1995[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, астраном, астрафізік, навуковы работнік |
Навуковая сфера | астрафізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фаўлер |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Субрахманьян Чандрасекар (Subrahmanyan Chandrasekhar; 19 кастрычніка 1910, г. Лахор, Індыя, цяпер у Пакістане — 21 жніўня 1995) — амерыканскі астрафізік-тэарэтык. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства (1933), Лонданскага каралеўскага таварыства (1944), Нацыянальнай АН ЗША (1955).
Скончыў Мадраскі ўніверсітэт (1930) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1933). 3 1936 у ЗША. 3 1937 ў Чыкагскім універсітэце (у 1937—64 у Ёркскай абсерваторыі).
Навуковыя працы па ўнутранай будове і дынаміцы зорак, радыяцыйным пераносе, гідрадынамічнай і гідрамагнітнай устойлівасці, агульнай тэорыі адноснасці. Даказаў існаванне гранічнай масы для белых карлікаў (1931), пасля перавышэння якой пачынаецца гравітацыйны калапс. Распрацаваў тэорыю зорак з ізатэрмічным ядром (тэорыя Чандрасекара — Шонберга, 1942). Даследаваў мвханізмы пераносу і рассеяння выпрамянення ў планетных атмасферах (тэорыя Козырава — Чандрасекара, 1934; эфект Собалева — Чандрасекара, 1946).
Нобелеўская прэмія па фізіцы 1983 (з У. А. Фаўлерам). Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1966). Яго імем названы малая планета і касмічная рэнтгенаўская абсерваторыя «Чандра», запушчаная НАСА у 1999.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Subrahmanyan Chandrasekhar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://twas.org/directory/chandrasekhar-subrahmanyan
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Касцюковіч М. Чандрасекар // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003. С. 215.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Лахоры
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Дактары філасофскіх навук
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Мадраскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Фізікі Індыі
- Фізікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Постаці амерыканскай астрафізікі
- Фізікі XX стагоддзя
- Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
- Астраномы Індыі
- Астраномы ЗША