Марцінус Велтман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцінус Велтман
Martinus J. G. Veltman
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1931(1931-06-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 2021(2021-01-04)[3] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, прафесар, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Утрэхцкі ўніверсітэт
Мічыганскі ўніверсітэт
Альма-матар Утрэхцкі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Леан Ван Хоў[d][5]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцінус Велтман (нар. 27 чэрвеня 1931, Валвейк, Нідэрланды) — нідэрландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Герардам 'т Хоафтам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцінус Велтман быў чацвёртым з шасці дзяцей у сям'і дырэктара пачатковай школы ў Валвейку - горадзе на поўдні Нідэрландаў. Пасля заканчэння школы ў 1948 г. ён пачынае вывучаць фізіку ва ўніверсітэце Утрэхта. У 1953 г. абараніў пераддыплом з сярэдняй адзнакай. Пасля атрымання дыплома ў 1956 да 1959 гг. ён праходзіць трохгадовую ваенную службу. Пасля вайсковай службы ён паступае ў аспірантуру па тэарэтычнай фізіцы пад кіраўніцтвам Леона ван Хова. У 1961 г. пераязджае ў Жэневу, бо яго навуковы кіраўнік ўзначаліў там тэарэтычнае аддзяленне ЦЕРНа. У 1963 г. ён абараняе дысертацыю. Пасля гэтага ён правёў некалькіх месяцаў у ЦЕРН, назіраючы за нейтрына эксперыментамі, і затым перайшоў у лабараторыю SLAC ў Стэнфардскім універсітэце. Аднак ужо праз некалькі месяцаў ён вяртаецца ў ЦЕРН. У 1968 г. ён пераязджае ў горад Утрэхт і займае кафедру, якая вызвалілася пасля сыходу яго былога навуковага кіраўніка на пенсію. За год, праведзены ва ўніверсітэце Мічыгана, ён вырашае пераехаць у ЗША, куды перасяляецца восенню 1981 г. у горад Эн Арбар. У 1996 г. ён выходзіць на пенсію і жыве з тых часоў у Білтховене ў Нідэрландах. У 1960 г. ён пабраўся шлюбам з Анікэ і ў іх нараджаюцца адна дачка (Хелен, 1961 г.) і два сыны (Хуга, 1966 г. і Мартэйн, 1971 г.)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль імя Дырака (1996)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999)
  • Імем Велтмана названы астэроід нумар 9492.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]