Невіл Франсіс Мот
Невіл Франсіс Мот | |
---|---|
Nevill Francis Mott | |
![]() London 1952 | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1905[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1996[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фаўлер[d][7] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Невіл Франсіс Мот (сэр) (англ.: Sir Nevill Francis Mott; 30 верасня 1905, горад Лідс, Англія — 8 жніўня 1996, Мілтан-Кінсі, Англія) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977), сумесна з Філіпам Андэрсанам і Джонам ван Флекам, «за фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Невіл Мот нарадзіўся ў Лідсе і вучыўся ў каледжы Кліфтана ў Брысталі, а таксама ў каледжы Св. Джона ў Кембрыджы. У 1929 годзе пачынае чытаць лекцыі ў Манчэстарскім універсітэце. Пасля гэтага вяртаецца ў 1930 г. у Кембрыдж ў якасці супрацоўніка і выкладчыка ў каледжы Гонвіл і Кэўс. У 1933 годзе перайшоў у Брыстальскі ўніверсітэт у якасці прафесара тэарэтычнай фізікі.
У 1948 годзе стаў прафесарам фізікі і дырэктарам фізічнай лабараторыі ў Брысталі. У 1954 г. становіцца кавендышскім прафесарам фізікі ў Кембрыджы. Застаецца на гэтай пасадзе да 1971 г. таксама Мот з’яўляўся ў перыяд з 1959 па 1966 год кіраўніком каледжа Гонвіл і Кэўс.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя дасягненні Мота ўключаюць тэарэтычнае тлумачэнне ўздзеяння святла на фотаэмульсію, разуменні пераходу рэчыва з металічнага ў неметалічных стан. Яго імем названа паняцце дыэлектрык Мота.
У 1936 годзе Мота абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1957 годзе з’яўляўся прэзідэнтам англійскага Фізічнага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў быў старшынёй Брытанскага аддзялення Пагуошскага руху. Прысвечаны ў рыцары ў 1962 годзе. Працягваў працаваць прыкладна да ўзросту 90 гадоў. У 1995 г. быў узнагароджаны ордэнам Кавалераў Гонару.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Sir Nevill F. Mott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Nevill Francis Mott // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/1996/08/10/world/sir-nevill-francis-mott-90-a-pioneer-physicist.html
- ↑ LIBRIS — 2010. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 6,0 6,1 Mathematics Genealogy Project — 1997.
- ↑ Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 14 верасня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта(англ.)
- Мемуары Мота(англ.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Лідсе
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Бакінгемшыры
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры Пашаны
- Рыцары-бакалаўры
- Фізікі Вялікабрытаніі
- Фізікі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Узнагароджаныя медалём Х’юза