Норман Фостэр Рамзей
Норман Фостэр Рамзей | |
---|---|
англ.: Norman Foster Ramsey, Jr. | |
![]() Норман Фостэр Рамзей, першы злева | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 2011[3][4][…] (96 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Norman F. Ramsey[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера |
ядзерная фізіка атамная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d][11] (1937) і бакалаўр мастацтваў[d] (1935) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Ісідар Айзек Рабі[12] |
Вядомы як | аўтар фундаментальных эксперыментаў з малекулярнымі пучкамі |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)![]() |
![]() |
Норман Фостэр Рамзей (англ.: Norman Foster Ramsey, Jr.; 27 жніўня 1915, Вашынгтон — 4 лістапада 2011, Уэйланд, Масачусетс) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) «за вынаходства метаду разнесеных палёў, якія асцыліруюць, і за яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) універсітэты. У 1942—47 у Калумбійскім універсітэце (з 1943 удзельнічаў у Манхатэнскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім універсітэце (з 1950 прафесар), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Нацыянальна-даследчыцкай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыстычнай механіцы. Адкрыў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магнітныя моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магнітны і электрычны дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атмнага гадзінніка.
Узнагароды і членства
[правіць | правіць зыходнік]- Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1952)
- Медаль Лоўрэнса (1960)
- Прэмія Дэвісана - Джэрмера (1974)
- Медаль гонару IEEE (1984)
- Прэмія Рабі (1985)
- Прэмія Румфарда (1985)
- Медаль Комптана (1986)
- Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
- Медаль Эрстэда (1988)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989)
- Прэмія Вэнівара Буша (1995)
- Ганаровыя доктарскія ступені Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза, Мідлберы-каледжа, Оксфардскага ўніверсітэта, Ракфелераўскага ўніверсітэта, Чыкагскага ўніверсітэта, Універсітэта Сэсекса, Х'юстанскага ўніверсітэта і інш.
Зноскі
- ↑ Norman Foster Ramsey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Norman F. Ramsey Jr. // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Norman Ramsey Dies at 96; Work Led to the Atomic Clock // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2011. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ Week ending Saturday, November 5, 2011
- ↑ Norman Ramsey dies at 96; Nobel winner's work led to MRI machines // Los Angeles Times — El Segundo: 2011. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
- ↑ Wineland D. Norman Ramsey (1915-2011). // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 2011. — Vol. 480, Iss. 7376. — P. 182. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/480182A
- ↑ http://www.nndb.com/org/290/000161804/
- ↑ http://www.nndb.com/org/504/000127123/
- ↑ а б в Norman Foster Ramsey, Jr. // Harvard University gazette — Harvard University, 2015. — ISSN 0364-7692 Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ 1940
- ↑ http://news.harvard.edu/gazette/story/2015/07/norman-foster-ramsey-jr/ Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 14 верасня 2018.
- ↑ https://www.academie-sciences.fr/archivage_site/academie/membre/Ramsey_Norman.htm Праверана 16 мая 2019.
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- ↑ https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=Ramsey&title=&subject=&subdiv=&mem=&year=&year-max=&dead=&keyword=&smode=advanced Праверана 16 мая 2019.
- ↑ https://www.aaas.org/fellows/historic Праверана 16 мая 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рамзей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Norman F. Ramsey (англ.)(недаступная спасылка). Nobelprize.org. — Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Вашынгтоне
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў акрузе Мідлсекс (Масачусетс)
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі XX стагоддзя
- Фізікі ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Узнагароджаныя медалём Комптана
- Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы