Дэвід Морыс Лі
Дэвід Морыс Лі | |
---|---|
David Morris Lee | |
![]() Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы | |
Дата нараджэння | 20 студзеня 1931[1][2][3] (91 год) |
Месца нараджэння | Ру, штат Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | Карнельскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Гарвардскі ўніверсітэт, Канектыкуцкі ўніверсітэт, Ельскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
Сайт | lassp.cornell.edu/… (англ.) |
![]() |
Дэвід Морыс Лі (англ.: David Morris Lee; 20 студзеня 1931, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996), сумесна з Д. Ошэравым і Р. Рычардсанам, «за адкрыццё звышцякучасці гелію-3 ».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Лі вырас у мястэчку Рюу ў Нью-Ёрку. Яго бацькі былі яўрэйскімі імігрантамі з Англіі і Літвы. Лі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1952 годзе, пасля чаго пайшоў служыць у войска. Ступень магістра ён атрымаў ва ўніверсітэце Канектыкута, а ступень доктара ў 1955 годзе ў Ельскім універсітэце. У Ельскім універсітэце ён працаваў пад кіраўніцтвам Г. Фэйрбанка. Пасля Ельскага ўніверсітэта ён стаў прафесарам у Карнельскім універсітэце, дзе працуе да гэтага часу.
Дэвід Лі жанаты. У яго два сыны.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе ён апублікаваў, сумесна з прафесарам Корнуэлскага ўніверсітэта Рычардсанам і аспірантам Ошэравым, працу па звышцякучасці ізатопа гелію 3He. Ён таксама працаваў, сумесна з Дж. Фрыдам, над выяўленнем хваль ядзернага спіна ў спінна-палярызаваным газе атамарнага вадароду. Па стане на 2006 год яго навуковая група займаецца даследаваннем цвёрдых тэл з уключэннямі гелію.
У 1976 годзе ён атрымаў прэмію імя сэра Фрэнсіса Сімана ад брытанскага інстытута фізікі. У 1981 годзе Лі атрымаў прэмію Олівера Баклі ад амерыканскага фізічнага таварыства, сумесна з Д. Ошэравым і Р. Рычардсанам, за работу па звышцякучасці 3He. У 1996 годзе ім жа была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы.
Лі з'яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (ЗША).
Зноскі
- ↑ David M. Lee // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Morries Lee // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ David M. Lee // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Старонка Дэвіда Лі на сайце факультэта ў Корнуэле (англ.)
- Гісторыя адкрыцця звышцякучасці 3He Архівавана 13 мая 2006. (англ.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены РАН
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Фізікі ЗША
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Універсітэта Канектыкута
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Замежныя члены РАН