Ханс Георг Дэмельт
Ханс Георг Дэмельт | |
---|---|
Hans Georg Dehmelt | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 2017[3][1][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ганс Копферман[d][6] і Peter Brix[d][6] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Ханс Георг Дэмельт (ням.: Hans Georg Dehmelt; нар.9 верасня 1922 года, Гёрліц, Германія) — нямецка-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) — палова прэміі сумесна з Вольфгангам Паўлем «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ханс Георг Дэмельт вырас у Берліне. Пасля экзамену на допуск да навучання ва ўніверсітэце ў 1940 годзе пайшоў служыць у войска ў частцы СПА. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, пасля якой вярнуўся ў Германію і ў рамках ваеннай праграмы вывучаў фізіку ва ўніверсітэце Брэслау. У 1944 годзе быў пасланы на заходні фронт, дзе падчас Ардэнскай бітвы трапіў у палон да амерыканцаў. Пасля вызвалення ў 1946 годзе працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце ў такіх вучоных, як Рыхард Бекер, Ханс Копферман, Вернер Гейзенберг, Макс фон Лаўэ, Вольфганг Паўль і Макс Планк. Пры пахаванні Планка быў адным з тых, хто нёс яго труну. Атрымаў дыплом у 1948 годзе па тэме томсанаўскага мас-спектрометра. У 1950 годзе абараніў дысертацыю, пасля чаго быў запрошаны ў ЗША на месца постдокаў. У 1952 годзе перайшоў у Вашынгтонскі ўніверсітэт у Сіэтле, дзе ў 1955 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1958 годзе намеснікам прафесара і ў 1961 годзе прафесарам. У 2002 годзе выйшаў на пенсію.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У 1956 годзе Дэмельт упершыню апісаў перавагі іонных пастак для спектраскапіі высокай адрознівальнай сілы. У наступныя гады ён заклаў асновы для будаўніцтва такіх пастак. У 1959 годзе яму ўдалося пратрымаць у магнетроннай пастцы (пасля названай пасткай Пенінга) 1 электрон на працягу 10 секунд. У 1973 годзе яму ўдалося правесці доўгае захоўванне аднаго электрона і пабудаваць аднаэлектронны генератар, сумесна з Дэвідам Вінеландам і Філам Экстрамам. У наступныя гады ён настолькі ўдасканаліў гэты метад, што ў 1987 годзе яму ўдалося вельмі дакладна памераць гірамагнітныя адносіны электрона і пазітрона.
У 1989 годзе Дэмельт, сумесна з Вольфгангам Паўлем, атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Зноскі
- ↑ а б Hans Georg Dehmelt // Hans Georg Dehmelt
- ↑ Hans-Georg Dehmelt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hans Dehmelt — Нацыянальная акадэмія навук ЗША. Праверана 15 сакавіка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132650215 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132650215 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 12 верасня 2018.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Хатняя старонка Ханса Дэмельта на серверы Вашынгтонскага ўніверсітэта Архівавана 7 мая 2009. (англ.)
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі 7 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Сіэтле
- Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Стыпендыяты Гумбальта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі
- Фізікі ЗША
- Нарадзіліся ў Гёрліцы