Перайсці да зместу

Роберт Вудра Вільсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Вільсан
англ.: Robert Woodrow Wilson
Дата нараджэння 10 студзеня 1936(1936-01-10)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, фізік, даследчык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як першаадкрывальнік мікрахвалевага рэліктавага выпраменьвання
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Вудра Вільсан (англ.: Robert Woodrow Wilson; нар. 10 студзеня 1936, Х’юстан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978) «за адкрыццё мікрахвалевага рэліктавага выпраменьвання» (сумесна з Арно Аланам Пензіясам. Пётр Леанідавіч Капіца атрымаў Нобелеўскую прэмію за гэты ж год па іншай тэме).

Працуючы над новым тыпам антэн у лабараторыях Бэла ў Нью-Джэрсі, Вільсан і Пензіяс выявілі крыніцу шумавога сігналу ў атмасферы, якую яны не маглі растлумачыць. Пасля ліквідацыі ўсіх патэнцыйных крыніц шуму, уключаючы пасадку галубоў на антэну, шум прыйшлося прызнаць мікрахвалевым рэліктавым выпраменьваннем, што было зроблена Дзікэ з вучнямі ў артыкуле, які тэарэтычна абгрунтоўваў вынік Вільсана - Пензіяса. Гэта адкрыццё паслужыла важным фактам для пацверджання гарачай мадэлі Сусвету, канчаткова абвергнуўшы халодную мадэль у рамках тэорыі вялікага выбуху.

Студэнтам Вільсан вучыўся ва ўніверсітэце Райса. У гэтым універсітэце ён паступіў у таварыства Фі-Бэта-Капа. Аспірантуру Вільсан прайшоў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.

Вільсан і Пензіяс атрымалі медаль імя Генры Дрэпера ў 1977 годзе.

Зноскі

  1. Robert Woodrow Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Robert Woodrow Wilson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б (unspecified title) Праверана 27 мая 2020.
  4. а б в г (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2020.
  5. а б NNDB — 2002.