Перайсці да зместу

Родныя вытокі (газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Родныя вытокі»
Тып газета
Фармат А3
Заснавальнік Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Уладальнік Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Выдавец Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўны рэдактар Аляксандр Варанковіч
Заснавана 1943
Палітычная прыналежнасць Дзяржаўная газета
Мова беларуская
Галоўны офіс Докшыцы, вул. Ленінская, 2, 211720
Тыраж больш чым 3000
Вэб-сайт "Родныя вытокі"

«Родныя вытокі» (таксама «Партизанская правда», «Ленінская трыбуна») — штотыднёвая масава-палітычная газета Докшыцкага раёна. Заснавана ў 1943 годзе Докшыцкім раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў. Газета выдаецца на беларускай мове па серадах і суботах.

Докшыцкая раённая газета заснавана ў 1943 годзе — у лістападзе ў свет выйшаў першы нумар газеты «Партызанская праўда» органа Докшыцкага падпольнага РК КП(б)Б. Газета выдавалася на рускай мове.

У снежні 1944 года пачалося выданне газеты «Ленінская праўда» органа Докшыцкага РК КП(б)б і Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1945 годзе выйшла 44 нумары. Паколькі Докшыцы былі цалкам разбураныя, рэдакцыя газеты размясцілася на станцыі Параф’янава, дзе і знаходзілася да 1946 года. Паступова рос аб’ём і тыраж газеты, усё часцей прыходзіла яна да чытача. У 1962 годзе выданне газеты было спынена ў сувязі з ліквідацыяй Докшыцкага раёна.

Вясной 1965 года зноў быў утвораны Докшыцкі раён. 1 красавіка выйшаў з друку першы нумар раённай газеты «Ленінская трыбуна». З 1991 года газета носіць назву «Родныя вытокі». Яе заснавальнікамі з’яўляюцца раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.

Тыраж «Родных вытокаў» складае больш чым 3000 экзэмпляраў. У газеце надаецца ўвага розным бакам жыцця Докшыцкай зямлі, публікуюцца вершы маладых паэтаў, і грамадска значныя матэрыялы. Калектыў рэдакцыі складае 14 чалавек.