Рожава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рожава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,8 м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,73 км
Плошча 0,51 км²
Аб’ём 0,00295 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,15 км
Найбольшая глыбіня 9,4 м
Сярэдняя глыбіня 5,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,21—0,22 ‰
Празрыстасць 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Рожава (Беларусь)
Рожава
Рожава
Рожава (Віцебская вобласць)
Рожава
Рожава
Map

Ро́жава[1] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 8 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў на ўсход ад вёскі Рожава.

Плошча паверхні возера 0,51 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Найбольшая глыбіня складае 9,4 м, сярэдняя 5,8 (5,1[2]) м. Плошча вадазбору 3,3 км². Аб’ём вады 2,95 млн м³.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 8 метраў, на захадзе, поўначы і ўсходзе абразійныя. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны возера, у асобных месцах нізкія. Дно возера ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей — ілістае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Да глыбіні 4—4,5 м растуць рдзесты, рагаліснік, харавыя водарасці. У Рожава ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Рака.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]