Руслан Міхайлавіч Лісаковіч
Поўнае імя | Руслан Міхайлавіч Лісаковіч | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 сакавіка 2002[1] (22 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Нёман | ||||||||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Руслан Лісаковіч (нар. 22 сакавіка 2002, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана» і моладзевай зборнай Беларусі.
Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзмітрый, таксама футбалісты.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У юнацкім узросце далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўслед за старэйшымі братамі, выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 года на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Узду», дзе быў адным з лідараў каманды, пасля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра».
У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сезона[2], здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пачатак сезона 2022 прапусціў з-за траўмы, з лета вярнуў месца ў аснове. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[4].
У лютым 2023 года стаў іграком махачкалінскага «Дынама» з Першай лігі Расіі[5]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[6]. У лютым 2024 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У 2021 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, гуляў за яе ў кантрольных матчах. У жніўні 2021 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 8 верасня 2021 года, калі выйшаў у стртавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Бельгіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.
1 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Шахцёр | 10 | 0 | |
2019 (пач.) | дубль | Шахцёр | 1 | 0 | |
2019 (1) | Д3 | Узда | 9 | 2 | |
2019 (2) | дубль | Шахцёр | 10 | 2 | |
2020 | Д2 | Крумкачы | 20 | 3 | |
2021 | Д1 | Іслач | 29 | 2 | |
2022 | Д1 | Іслач | 23 | 4 | |
2022/23 (2) | Д2 | Дынама | 9 | 0 | |
2023/24 (1) | Д2 | Дынама | 11 | 0 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Ruslan-Lisakovich-534&season=2023MEN
- ↑ Руслан Лисакович перешел в "НФК Крумкачы" (руск.). football.by (23 сакавіка 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Полузащитник Руслан Лисакович подписал контракт с "Ислочью" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 4 мая 2021.
- ↑ Дмитрий и Руслан Лисаковичи расстаются с "Ислочью" (руск.). football.by (4 студзеня 2023). Праверана 15 лютага 2023.
- ↑ Футбол. Руслан Лисакович подписал контракт с махачкалинским "Динамо" из российского Д2 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023. Праверана 4 лютага 2023.
- ↑ Руслан Лисакович покинул махачкалинское "Динамо" (руск.). football.by (20 студзеня 2024). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Неман" подписал Лисаковича-младшего (руск.). football.by (15 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 2002 годзе
- Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Узда
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Дынама Махачкала
- Ігракі ФК Нёман Гродна