Аун Сан Су Чжы
До Аун Сан Су Чжы | |
---|---|
бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည် | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1945[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | М’янма |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Веравызнанне | будызм (Тхеравада) |
Партыя | Нацыянальная ліга за дэмакратыю |
Член у | |
Род дзейнасці | палітычны дзеяч |
Месца працы | |
Бацька | Аўн Сан[6] |
Маці | Кхі Чжы[d][6] |
Муж | Michael Aris[d][4] |
Дзеці | Alexander Aris[d] і Dannian Kim Arundel Aris[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аун Сан Су Чжы́ (бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည်, англ.: Aung San Suu Kyi; нар. 19 чэрвеня 1945[1][2][…], Янгон[3]) — бірманскі палітычны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1991). З’яўлялася адной з фігур, падазраваных у ажыццяўленні генацыду мусульман у М’янме[7].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Дачка лідара руху за незалежнасць Бірмы Аун Сана, забітага ў 1947 годзе. Аўн Сан Су Чжы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардскі ўніверсітэт, жыла ў Англіі.
У 1972 годзе выйшла замуж за тыбетолага Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.
У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасні 1988 года стала адным з лідараў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у маі 1990 года НЛД атрымала больш за 80 % месцаў у парламенце М’янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў.
Лаўрэат прэміі памяці прафесара Торалфа Рафт (1990). У кастрычніку 1991 года Аун Сан Су Чжы стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 года зноў была арыштаваная, пазней змешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 года. Увогуле яна правяла ў турме і пад хатнім арыштам каля 15 гадоў[8]. У 2008 годзе ўзнагароджана найвышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.
У лістападзе 2015 года на ўсеагульных выбарах у М’янме апазіцыйная партыя Нацыянальная ліга за дэмакратыю на чале з Аун Сан Су Чжы набрала амаль 90 % галасоў выбаршчыкаў. Яна заявіла, што ў партыі будзе дастаткова галасоў, каб сфармаваць першы ў гісторыі краіны дэмакратычны ўрад[9]. Паводле канстытуцыі краіны, Аун Сан Су Чжы не можа заняць пасаду прэзідэнта, таму што яе муж — брытанец, а ў сыноў замежныя пашпарты.
Затрымана 1 лютага 2021 года пад час ваеннага перавароту.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Аун Сан Су Чжы прысвечана песня Walk On групы U2.
Зноскі
- ↑ а б After Victory in Myanmar, Aung San Suu Kyi Quietly Shapes a Transition / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 2 красавіка 2016.
- ↑ а б Aung San Suu Kyi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Aung San Suu Kyi - Facts — Nobel Foundation. Праверана 2 красавіка 2016.
- ↑ а б в г Aung San Suu Kyi - Biographical — Nobel Foundation. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Ms Aung San Suu Kyi — International Institute for Democracy and Electoral Assistance. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ а б Profile: Aung San Suu Kyi — 2015. Праверана 2 красавіка 2016.
- ↑ Аун Сан Су Чжи ответит перед судом ООН за геноцид мусульман
- ↑ http://www.bbc.com/russian/news/2015/11/151112_myanmar_elections_obama
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=159769
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аун Сан Су Чжы
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Янгоне
- Службовыя асобы ААН
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Кампаньёны ордэна Аўстраліі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
- Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
- Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
- Пацыфісты
- Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International
- Палітыкі М’янмы
- Жанчыны-палітыкі
- Паслы добрай волі ЮНЭЙДС