Падзеі ў Вільнюсе (1991)
Студзеньскія падзеі літ.: Sausio įvykiai | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Спяваючая рэвалюцыя, Распад СССР | |||
| |||
Дата | 11 — 13 студзеня 1991 года | ||
Месца | Літва | ||
Вынік | Вывад савецкіх войскаў з гарадоў Літвы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сту́дзеньскія падзе́і (літ.: Sausio įvykiai) — падзеі, звязаныя з інтэрвенцыяй Савецкай Арміі ў Літву ў студзені 1991 года. У выніку дзеянняў савецкіх ваенных загінула 14 асоб, а больш за 600 былі параненыя.
11 сакавіка 1990 года Літва абвесціла незалежнасць, у адказ Савецкі Саюз ўвёў танкі ў сталіцу краіны — Вільнюс. 13 студзеня 1991 года Савецкая армія пачала штурм тэлевізійнай вежы, якую абаранялі цывільныя людзі, перадусім студэнты. Літоўцы абаранялі ад штурмуючых жаўнераў Міхаіла Галаватава ўваход у студыю, у якой да апошняй хвіліны транслявалася праграма свабоднай Літвы. Людзі клаліся на зямлю, ствараючы жывы ланцуг перад гусеніцамі танкаў. У той дзень у Вільнюсе загінула 14 асоб (13 цывільных і 1 савецкі салдат; 15 асоб памерла ў лютым), а больш за 700 былі параненыя. На наступны дзень мноства людзей прыйшло развітацца з забітымі.
Штурм парламента не адбыўся. 21 жніўня 1991 года пацярпеў паразу ў Маскве жнівеньскі путч, і савецкае войска пакінула тэлевізійную вежу.
Беларусы ў студзеньскіх падзеях
[правіць | правіць зыходнік]Абаронцы літоўскай незалежнасці
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія дэпутаты Вярхоўнага Савета ад апазіцыі і апазіцыйныя беларускія грамадзяне прымалі актыўны ўдзел у абароне незалежнасці суседняй краіны. Сяргей Дубавец быў узнагароджаны медалём Літвы «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы».
13 студзеня 1991 года раніцай дэпутаты Апазіцыі БНФ прынялі Заяву з асуджэннем гвалтоўных дзеянняў Масквы. Вярхоўны Савет адмовіўся прымаць якую-небудзь заяву адносна тых падзей, пакуль не атрымае больш падрабязныя звесткі. Была створана камісія, якая павінна была ехаць у Вільнюс. У яе склад ўвайшлі: Валянцін Голубеў, Генадзь Карпенка, Сяргей Шабашоў (дэпутат ад ветэранаў, былы першы сакратар Віцебскага абкама), Аляксандр Лукашэнка, а ўзначаліў дэлегацыю Ніл Гілевіч. Тым часам у перапынку Пазняк сабраў паседжанне апазіцыі, дзе вырашылі накіраваць уласную дэлегацыю ў складзе Барыса Гюнтара, Ігара Пырха і Сяргея Навумчыка. Апазіцыйныя палітыкі хутка патрапілі ў Вільнюс і адразу з’явіліся ў парламенце, які рыхтаваўся да штурму. Сяргей Навумчык выступіў перад дэпутатамі са словамі падтрымкі ад фракцыі БНФ у ВС БССР[1].
Абаронцы савецкага ладу
[правіць | правіць зыходнік]Справа паводле падзей 13 студзеня была перададзена ў суд 19 чэрвеня 1996 года. За падзеі, у выніку якіх загінулі 14 літоўскіх грамадзян, 23 жніўня 1999 года былі пакараныя Міколас Буракявічус, Юазас Ермалавічус, Юазас Куаляліс, Ляонас Барташавічус, Станісловас Міцкявічус і Яраслаў Пракаповіч, яшчэ 23 застаюцца падазраванымі ў гэтай справе[2][3].
15 студзеня 1994 года беларускія праваахоўныя органы выдалі Літве былых кіраўнікоў кампартыі ЛССР Міколаса Буракавічуса і Юозаса Ермалавічуса, якіх абвінавачвалі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў студзені 1991 года. Камуністы знаходзіліся ў Беларусі нелегальна. Гэта выклікала вялікі рэзананс сярод большасці дэпутатаў ВС РБ — былой савецкай наменклатуры. З-за гэтага 26 студзеня Станіслава Шушкевіча адправілі ў адстаўку[4].
Супраць Уладзіміра Усхопчыка, які ў 1991 годзе камандаваў дывізіяй савецкіх войскаў, сіламі якой Масква спрабавала спыніць рух літоўцаў да незалежнасці, была ўзбуджаная крымінальная справа ў Літве. У 2000 годзе генерал-лейтэнант Усхопчык быў прызначаны намеснікам міністра абароны Беларусі, што выклікала негатыўную рэакцыю ў Літве. Акрамя Усхопчыка беларускія ўлады далі прытулак іншым удзельнікам тых падзей, якія абаранялі савецкі лад ў ЛССР. У Віцебску ў 2000-я на дзяржаўнай пасадзе працаваў былы сакратар ЦК кампартыі Літвы Швед; бізнесам у Беларусі займаўся былы камандзір вільнюскага АМАПа — Макуціновіч. У Беларусі жывуць Катляроў, Юненя ды іншыя, каго літоўцы падазраюць у арганізацыі ўзброеных сутычак[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сем гадоў Адраджэння. Фрагменты найноўшай гісторыі Беларусі (1988—1995) Сяргей Навумчык
- ↑ Аўстрыя пакрыўдзіла Літву і пацешыла Маскву, Радыё Свабода, 18 ліпеня 2011
- ↑ Усхопчыка не выдалі, бо ён бараніў савецкі лад, Радыё Свабода, 5 студзеня 2010
- ↑ Дваццаць страчаных гадоў, Сяргей Навумчык, Радыё Свабода
- ↑ Прызначэнне камандуючага пятым армейскім корпусам генерал-лейтэнанта Уладзіміра Усхопчыка намеснікам міністра абароны Беларусі выклікала негатыўную рэакцыю ў суседняй Літве, Радыё Свабода, 22 мая 2000
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка, прысвечаная студзеньскім падзеям Архівавана 2 лютага 2018. (літ.)
- Студзеньскія падзеі на старонцы Сейма Літоўскай Рэспублікі (літ.)