Тур’я (правы прыток Прыпяці)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тур'я
Турія
Turija river(Ukraine) 1.JPG
Вышыня вытоку 214 м
Вусце Прыпяць
Вышыня вусця 149 м
Даўжыня 184 км
Вадазбор 2900 км²
Краіна Украіна
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Тур'я

Тур’я[1] (укр.: Турія) — рака ва Украіне, у межах Валынскай вобласці. Правы прыток Прыпяці (басейн Дняпра).

Даўжыня 184 км, плошча басейна 2900 км². Бярэ пачатак у забалочанай лагчыне не паўночных схілах Валынскага ўзвышша. Даліна пераважна трапецыяпадобная, шырынёй да 2 км, у ніжнім цячэнні расшыраецца, становіцца невыразнай. Пойма двухбаковая, шырокая, ад 0,3—0,8 км у вярхоўі да 3—4 км паблізу вусця, на значным працягу забалочаная, ёсць старыцы і азёры. Рэчышча звілістае, на працягу 45 км паглыбленае і расшыранае. Шырыня ракі ад 8—10 м да 25 м і больш, глыбіня да 1,5—3,5 м — на плёсах і паглыбленых участках. Нахіл ракі 0,37 м/км. Асноўны прыток — Рудка (злева).

Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога, звыш 60 % рачнога сцёку прыпадае на весну. Замярзае на пачатку снежня, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне сакавіка.

Басейн Тур’і ў значнай ступені забалочаны, залесены, са шматлікімі азёрамі і штучнымі вадаёмамі. Каля 20 % басейна меліяравана (асушальныя сістэмы). На рацэ горад Ковель.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коротун І. Турія // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. Маринич (відп. ред.) та ін. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989—1993. Т. 3: П—Я. — 480 с. ISBN 5-88500-020-4