Свінавод
| Свінавод | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 46 км |
| Басейн | 511 км² |
| Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | Лельчыцкі раён |
| • Месцазнаходжанне | за 4 км на поўнач ад вёскі Данілевічы |
| • Вышыня | каля 148,3[1] м |
| • Каардынаты | 51°48′42,80″ пн. ш. 27°57′03″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Прыпяць |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км на поўнач ад вёскі Перароўскі Млынок |
| • Каардынаты | 52°03′16,20″ пн. ш. 28°03′39,80″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,8 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раёны | Лельчыцкі раён, Жыткавіцкі раён |
|
|
|
Свінаво́д, Свінаводка — рака ў Беларусі, у Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 511 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца за 4 км на поўнач ад вёскі Данілевічы Лельчыцкага раёна, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёна. У нізкай плыні большую частку сцёку перахоплівае Крушынная канава. Рака цячэ па ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе, па лясістай забалочанай мясцовасці.
Прытокі — Мутнянка (леваруч), Крухавец, Шушараўка (праваруч).
Даліна ў вярхоўі месцамі трапецападобная, вузкая, у сярэдняй і нізкай плыні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Абалона ў высокай плыні перарывістая, чаргуецца па берагах, у сярэдняй плыні шырыня 0,3—0,8 км, у нізкай — зліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча звілістае, шырыня 1—6 м.
У басейне ракі азёры Мыслічы, Пупаўскае.
Зноскі
- ↑ Ліст карты М-35-08. Выданне 1974 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Свінавод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 257. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22, 31. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)