Ненач
| Ненач | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 41 км |
| Басейн | 796 км² |
| Расход вады | 3 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Рудніца |
| • Каардынаты | 52°14′52″ пн. ш. 29°30′36″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Прыпяць |
| • Месцазнаходжанне | Мазыр |
| • Вышыня | каля 112 м |
| • Каардынаты | 52°04′35,50″ пн. ш. 29°13′04,50″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,4 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раёны | Калінкавіцкі раён, Мазырскі раён |
|
|
|
Не́нач — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах, левы прыток ракі Прыпяць.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва ракі паходзіць ад тэрміна ненач — непачатая справа, непачатая работа, у пераносным значэнні — цаліна, неўзараныя землі, некрануты лес[1][2][3].
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 796 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудніца Калінкавіцкага раёна, вусце каля рачнога порта Мазыр (Пхоў). Цячэ па нізіне Прыдняпроўскай нізіне і Мазырскім Палессі. Даліна невыразная, каля вёскі Антонаўка Калінкавіцкага раёна трапецападобная (шырыня 500—800 м). Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км), у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча ад вытоку на працягу 34,6 км каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — канал Ненач (справа) і ручай Шыздра (злева).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ненач // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 285. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24—25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года. (руск.)