Тэхнічна-гуманітарная акадэмія ў Бельска-Бяла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэхнічна-гуманітарная акадэмія ў Бельска-Бяла
польск.: Akademia Techniczno-Humanistyczna w Bielsku-Białej
Logo ATH.png
POL Bielsko-Biała Mickiewicza 24, Rektorat ATH 2.JPG
Арыгінальная назва польск.: Akademia Techniczno-Humanistyczna w Bielsku-Białej
Міжнародная назва University of Bielsko-Biała
Заснаваны 2001
Рэктар Яцэк Навакоўскі
Студэнты 7 000
Размяшчэнне Бельска-Бяла
Юрыдычны адрас вул. Віллавая 2,
43-309 г. Бельска-Бяла, Польшча
Сайт ath.bielsko.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Тэхнічна-гуманітарная акадэмія ў Бельска-Бяла (польск.: Akademia Techniczno-Humanistyczna w Bielsku-Białej) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Бельска-Бяла.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўстала 1 кастрычніка 2001 года шляхам рэарганізацыі існуючага з 1969 года філіяла Лодзьскага політэхнічнага ўніверсітэта. Навучае 7282 студэнтаў па тэхнічных і гуманітарных спецыяльнасцях.

Вучэльня мае поўныя акадэмічныя правы вышэйшай навучальнай установы: з 1989 года мае права на прысваенне звання доктара, а з 1999 года - доктара хабілітаванага ў дысцыпліне будаўніцтва і эксплуатацыя машын, таксама можа выступаць з унёскамі аб прысваенні вучонага звання прафесара.

У адпаведнасці з рэйтынгам універсітэтаў свету, які паказвае прысутнасць акадэмічных устаноў у Інтэрнэце, вучэльня ў Бельска-Бяла займае 21 месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 3772 сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Машынабудавання і інфарматыкі
  • Інжынерыі матэрыялаў, будаўніцтва і экалогіі
  • Упраўлення і транспарту
  • Сацыяльна-гуманітарны
  • Навук аб здароў'і

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]