Табора (рака)
Табора | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 6,8 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,9 км на паўночны захад ад вёскі Махначы |
• Каардынаты | 54°30′47,60″ пн. ш. 30°37′44,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Гацькаўшчына |
• Каардынаты | 54°33′25,40″ пн. ш. 30°37′21,10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Аршанскі раён, Дубровенскі раён |
![]() ![]() |
Табо́ра, канал С-1 — рака ў Беларусі, у Аршанскім і Дубровенскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 6,8 км, з іх 1,5 км у Аршанскім раёне[1]. Пачынаецца за 1,9 км на паўночны захад ад вёскі Махначы. Вусце ў лясным урочышчы Лугаўцы, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Гацькаўшчына. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,5 км каналізаванае. Паўночней вёскі Свіракі на рацэ створана сажалка (плошча 6,9 га).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.