Тошчыца (рака)
Выгляд
| Тошчыца | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 19 км |
| Басейн | 119 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 1,5 км на поўдзень ад станцыі Лудчыцы |
| • Каардынаты | 53°23′18″ пн. ш. 30°10′02″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дняпро |
| • Месцазнаходжанне | за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжняя Тошчыца |
| • Каардынаты | 53°14′24″ пн. ш. 30°14′59″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,1 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Раён | Быхаўскі раён |
|
|
|
То́шчыца — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 119 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Рака пачынаецца з меліярацыйнай сеткі ва ўрочышчы Трасцяное Балота[1] за 1,5 км у напрамку на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Лудчыцы. Упадае ў Дняпро прыкладна за 1,8 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжняя Тошчыца. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае. Асноўны прыток — Гнілка (правы).
Каля ракі вёскі Красны Бераг, Верхняя Тошчыца, Первае Мая, Ніжняя Тошчыца.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 95.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 26. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 г. (руск.)