Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цімафей Шаркоўскі)
Футбол
Цімафей Шаркоўскі
Поўнае імя Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі
Нарадзіўся 4 лютага 2004(2004-02-04)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см[2]
Вага 59 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 17 (0)
2023— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 лютага 2023

Цімафей Шаркоўскі (нар. 4 лютага 2004, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у юнацкім узросце перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матча Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 года стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчан. 18 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:1).

У чэрвені 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[3]. У верасні 2023 года папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль БАТЭ Беларусь 24 9
2021 дубль БАТЭ Беларусь 24 4
2022 Д1 БАТЭ Беларусь 13 0
2023 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 4 0
2023 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 4 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://fcbate.by/team/duplicate/64
  2. а б https://www.fcbate.by/team/base/84
  3. Тимофей Шарковский покинул БАТЭ (руск.). football.by (19 чэрвеня 2023). Праверана 21 чэрвеня 2023.
  4. "Торпедо-БелАЗ" подписал бывшего игрока БАТЭ (руск.). football.by (1 верасня 2023). Праверана 1 верасня 2023.