Шыман Марцін Касакоўскі
| Шыман Марцін Касакоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Szymon Marcin Kossakowski | |||||||
| Шыман Марцін Касакоўскі | |||||||
| «Слепаўрон» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Міхал Казімір Агінскі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Людвік Тышкевіч | ||||||
| Пераемнік | Юзаф Забела | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1741[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
25 красавіка 1794[2][3] |
||||||
| Род | Касакоўскія | ||||||
| Бацька | Дамінік Касакоўскі[4] | ||||||
| Маці | Марыяна з Забелаў | ||||||
| Жонка | Тэрэза з Патоцкіх[5][6] | ||||||
| Дзеці | Наталля з Касакоўскіх[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||||
| Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Шыман Марцін Касакоўскі (1741[1][2][…], Шылы[d] — 25 красавіка 1794[2][3], Вільня[3]) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі (1792—1793), апошні вялікі гетман літоўскі (1793—1794), удзельнік Барскай і Таргавіцкай канфедэрацый.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кёнігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рапнінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста.
Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу.
У 1775 годзе памірыўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 годзе ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 годзе расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацка. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 года Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім.
Падчас паўстання 1794 года 24 красавіка 1794 года быў арыштаваны паўстанцамі і 25 красавіка павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.
Зноскі
- ↑ а б Szymon Marcin Kossakowski // NUKAT — 2002.
- ↑ а б в г Szymon Marcin Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 154.
- ↑ Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 43. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 197. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Jeziorski P. A. Awans społeczno-majątkowy polsko-inflanckich Hylzenów w XVIII wieku. Źródła sukcesu i przyczyny upadku // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / пад рэд. І. Э. Багдановіч — Мінск: БДУ, 2018. — С. 420. — 439 с. — ISBN 978-985-566-676-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гетманы вялікія літоўскія
- Гетманы польныя літоўскія
- Падчашыі ковенскія
- Нарадзіліся ў 1741 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1794 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Касакоўскія
- Таргавіцкія канфедэраты
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Пакараныя смерцю
- Павешаныя

