(887) Алінда
(887) Алінда![]() | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Макс Вольф |
Месца выяўлення | Абсерваторыя Гайдэльберг-Кёнігштуль[d][1] |
Дата выяўлення | 3 студзеня 1918 |
Эпанім | Alinda[d] |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | 1918 DB |
Катэгорыя | АЗЗ (Амуры) |
Арбітальныя характарыстыкі | |
|
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,567 |
Вялікая паўвось (a) |
370,853 млн км (2,479 а.а.) |
Перыгелій (q) |
160,579 млн км (1,073 а.а.) |
Афелій (Q) |
581,127 млн км (3,885 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 425,651 сут (3,903 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 17,283 км/с |
Схіленне (i) | 9,353° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 110,567° |
Аргумент перыгелія (ω) | 350,326° |
Сярэдняя анамалія (M) | 313,536° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 4,2 км |
Маса | ? кг |
Шчыльнасць | ? г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | ? м/с² |
2-я касмічная скорасць | ? м/с |
Перыяд вярчэння | 73,97 гадз |
Спектральны клас | S |
Абсалютная зорная велічыня | 13,76m |
Альбеда | 0,31 |
(887) Алінда (лац.: Alinda) — калязямны астэроід з групы Амура (III). Адкрыты 3 студзеня 1918 года нямецкім астраномам Максам Вольфам у абсерваторыі Гайдэльберг-Кёнігштуль, Германія. Паводле міфалогіі аўстралійскіх першабытнікаў, Алінда — гэта чалавек у Месяцу. Ён утапіў сваіх двух сыноў, калі тыя вярнуліся з рыбалкі і зманілі, што нічога не злавілі. Пасля гэтага Алінду спалілі дзве яго жонкі. Паводле альтэрнатыўнай версіі імя астэроіда, Алінда — назва старажытнага горада ў Карыі.[2]
Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]
Алінда з’яўляецца родапачынальнікам аднайменнага сямейства астэроідаў, якія рухаюцца ў арбітальным рэзанансе з Юпітэрам прыблізна 1 да 3. Акрамя таго, сам астэроід рухаецца таксама ў арбітальным рэзанансе з Зямлёй прыблізна 1:4[3] На прыкладзе Алінды і іншага астэроіда, (1915) Кетцалькаатль, пацвердзілася існаванне групы астэроідаў, звязаных з люкамі Кірквуда (гэта значыць размешчаных у рэзанансным руху з Юпітэрам)[4] На заснаванні даследавання астэроідаў Алінда і (2062) Атон, афелій якога знаходзіцца зблізку перыгелія Алінды (і зблізку арбіты Зямлі), навукоўцы выказалі здагадку, што арбіты падобных ім аб’ектаў маглі сфарміравацца ў выніку сутыкнення каля 1400 гадоў назад, з магчымым удзелам іншых калязямных дробных аб’ектаў, уключаючы метэарны паток Квадранціды[5]. Астэроід у перыгеліі збліжаецца з арбітай Зямлі, у афеліі праходзіць праз Галоўны пояс астэроідаў, абгортваючыся вакол Сонца за 3,90 года.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ JPL Small-Body Database
- ↑ Schmadel, Lutz D. (2003). Dictionary of minor planet names. Springer. http://books.google.com.ua/books?id=KWrB1jPCa8AC&pg=RA1-PA80&lpg=RA1-PA80&dq=Dictionary+of+minor+planet+names+887+Alinda&source=bl&ots=BFGN6NNb-B&sig=mtSZrBXYp3m-fSsCir8MPi5SfHE&hl=ru&sa=X&oi=book_result&resnum=3&ct=result. (англ.)
- ↑ Gerard FaureDescription of the system of asteroids as of May 20, 2004 (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2004. Праверана 1 снежня 2015. (англ.)
- ↑ Simonenko, A. N.; L. M. Sherbaum and V. G. Kruchinenko (1979). "On the character of evolution of orbits in the vicinity of the 1 : 3 Kirkwood gap". Icarus 40: 335–340. http://www.sciencedirect.com/science?_ob=ArticleURL&_udi=B6WGF-46XYM0X-1K&_user=10&_rdoc=1&_fmt=&_orig=search&_sort=d&view=c&_version=1&_urlVersion=0&_userid=10&md5=db71090be62b3e8b538c02c61ed91c55.(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ A. Rosaev Aten-Alinda orbital evolution: the example of possible interacting orbits . FGUP NPC «Nedra» (англ.)