1909 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Jump to navigation
Jump to search

Язэп Драздовіч. Вокладка Першага беларускага календара на 1910 год. Выданне Нашай Нівы. Вільня, 1909
1909 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- пачатак будаўніцтва Троіцкага касцёла ў Відзах па праекту архітэктара Вацлава Міхневіча
З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Германішкі — помнік архітэктурнай неаготыкі
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага, Дварэц — помнік архітэктуры неабарока
- Петрапаўлаўскі касцёл, Лагішын — помнік архітэктурнай неаготыкі
- Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Галавічполе — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры мадэрну з элементамі неаготыкі
- Свята-Петра-Паўлаўская царква, Празарокі — Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1 студзеня — Сцяпан Андруховіч (пам. 1989), беларускі жывапісец
- 6 мая — Аляксандр Кох (пам. 1972), беларускі мастак
- 30 снежня (12 студзеня 1910) — Васіль Галубовіч (пам. 1991), беларускі тэатральны мастак
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 10 лютага — Эдвард Паўловіч (нар. 1825), беларускі мемуарыст, мастак і асветнік
- 27 лютага — Васіль Гразноў (нар. к. 1840), беларускі краязнаўца, даследчык архітэктуры, мастак, педагог
- 6 жніўня — Вікенцій Сляндзінскі (нар. 1838), польскі, літоўскі і беларускі мастак і піяніст
Галерэя твораў[правіць | правіць зыходнік]
Станіслаў Жукоўскі «Плаціна»
Нікадзім Сілівановіч «Цуд святога Антонія Падуанскага»
Зноскі
|