1911 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1911 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- сакавік — «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku». У Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска» адбылася буйная мастацкая выстаўка, аналагаў якой яшчэ не было ў Беларусі. Удзельнічалі 47 мастакоў і 166 твораў мастацтва, у тым ліку плакаты, архітэктурныя праекты і ювелірныя вырабы. Куратарам выстаўкі быў скульптар Яраслаў Тышынскі, які даваў ўрокі малявання ў сем’ях Ваньковічаў, Прушынскіх і Чапскіх. Рэпартаж (у тым ліку і фота) для сакавіцкага нумару часопісу Tygodnik Wileński рабіў Ян Булгак, «бацька беларускай і польскай фатаграфіі»:
Мінск здолеў самастойна арганізаваць добрую мастацкую выставу — лаканічную, вытрыманую ў добрым шляхетным стылі. Мінск — не пасіўны прымальнік чужых, імпартаваных мастацкіх збораў, а ініцыятар і творца — паказвае грамадству ўласныя скарбы, працы мастакоў роднай Літвы, зборы мясцовых аматараў і эстэтаў.
Асноўным акцэнтам экспазіцыі стаў твор Фердынанда Рушчыца «Nec Mergitur» (1905), цяпер гэты твор экспануе Нацыянальны мастацкі музей Літвы. Таксама вядомы імёны яшчэ некалькіх удзельнікаў выстаўкі: Атон Краснапольскі, Багуслаў Адамовіч, Генрых Вейсенгоф, Алена Ромер. Таксама экспанавалася 18 фатаграфій самога Яна Булгака, палова з якіх «была выкананая ў складанай тэхніцы: афортны друк з ужываннем маслянай фарбы і дадатковай апрацоўкай фатаграфіі пэндзлем»[1].
Пейзажыст Зянон Ленскі дэманстраваў эцюд «З венецыянскіх матываў», рэпрадукцыю якога прыводзіць «Tygodnik Wileński» (1911, № 4, с. 4)[2].
Фердынанд Рушчыц. «Nec Mergitur», 1905
Генрых Вейсенгоф «Прадчуванне», 1893
З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]
- Дом Ядвігі Кастравіцкай у Мінску — жылы трохпавярховы будынак у Мінску на скрыжаванні вул. Кірава і Валадарскага 11/26, гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, Сталавічы — помнік архітэктуры неаготыкі
- Свята-Міхайлаўская царква, Відзібор — помнік народнага драўлянага дойлідства
- Спаса-Праабражэнская царква, Брашэвічы — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудавана з цэглы
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 18 лютага — Абрам Забораў (пам. 1985), беларускі мастак
- 7 мая — Канстанцін Касмачоў (пам. 1992), беларускі савецкі мастак-жывапісец і графік, майстар сюжэтна-гістарычнай карціны і пейзажу, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963).
- 1 кастрычніка — Сяргей Каткоў (пам. 1976), беларускі савецкі мастак-жывапісец, у асноўным працаваў у жанры пейзажа, педагог, заслужаны настаўнік БССР (1966)
- 25 лістапада — Яўген Ціхановіч (пам. 2005), беларускі мастак і мемуарыст, родапачынальнік дынастыі мастакоў
- 29 лістапада — Генадзь Баданаў (пам. 1977), савецкі архітэктар, адзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Паруснікавым[3]), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста праз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску. Атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску.
- 4 снежня — Ісак Давідовіч (пам. 1993), беларускі жывапісец і графік[4]
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- Вацлаў Пятровіч Федаровіч (нар. 1848), краязнавец, калекцыянер. Член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Паводле інвентару за 1923 год, калекцыя складалася з 1972 назваў і ўключала больш за 7000 прадметаў. Зараз у фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца толькі троху больш за 200 прадметаў са збору Вацлава Федаровіча
Галерэя жывапісу[правіць | правіць зыходнік]
Станіслаў Жукоўскі «Пакінутая тэраса»
Вітольд Бялыніцкі-Біруля «Вясна», НММ РБ
Вітольд Бялыніцкі-Біруля «Зімні сон», НММ РБ
Вітольд Бялыніцкі-Біруля «Гадзіна цішыні. Возера Удомля», НММ РБ
Вітольд Бялыніцкі-Біруля «Рэчка вясной», эцюд да аднайменнай карціны, НММ РБ
Вітольд Бялыніцкі-Біруля «Пейзаж з рэчкай», НММ РБ
Генрых Вейсенгоф «Вясна»
Станіслаў Жукоўскі «Веранда», НММ РБ
Абрам Маневіч «Бярозы», Бруклінскі музей
Зноскі
- ↑ citydog.by «Мінск, 1911: рэпартаж са скандальнай выставы (фота)»
- ↑ Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 151. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
- ↑ БАДАНОВ Геннадий Петрович (руск.)
- ↑ Выставка одной картины. Исаак Давидович. Франциск Скорина (руск.)