1893 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Jump to navigation
Jump to search
Леон Бакст, аўтапартрэт
1893 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- Chicago World Columbian Exposition — Сусветная выстаўка ў Чыкага, у якой удзельнічала 39 мастакоў з земляў былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку Марыя Гажыч[1]
- персанальная выстаўка гродзенскага мастака Марыі Гажыч у Вільне[1]
- 15 жніўня — адкрыццё Траццякоўскай галерэі
З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 13 студзеня — Хаім Суцін (пам. 1943), французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання
- 25 студзеня — Павел Гуткоўскі (пам. 1962), беларускі мастак-графік
- 12 лютага — Бен Зільберт (пам. 1939), амерыканскі жывапісец, гравёр, родам з беларускага мястэчка Горкі
- 12 лістапада — Міхаіл Паруснікаў (пам. 1968), рускі і беларускі савецкі архітэктар, педагог Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Адзін з аўтараў забудовы Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку будынка Дзяржбанка БССР (1950), стадыёна «Дынама», Захар'еўскага маста праз р. Свіслач, ансамбля Ленінскага праспекта
- 21 лістапада — Уладзіслаў Страмінскі (пам. 1952), беларускі і польскі мастак, прадстаўнік авангарднага мастацтва, заснавальнік унізму
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 23 жніўня — Міхал Эльвіра Андрыёлі (нар. 1836), мастак (жывапісец і графік) і ілюстратар, які працаваў у Расійскай імперыі, Польшчы, Францыі; прадстаўнік рамантызму. Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Ілья Рэпін «Пропаведзь Язафата Кунцэвіча ў Беларусі». Папера, графіт. 29 × 40 см. Віцебскі мастацкі музей
Аляксей Сапуноў. Рынкавая плошча, Віцебск
Генрых Вейсенгоф «Прадчуванне»
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 147. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
|