1922 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

СНОМАС. Стаяць (злева направа): Іван Чарвінка, Казімір Малевіч, Яфім Раяк, Анна Каган, Мікалай Суэцін, Леў Юдзін, Яўгенія Магарыл. Сідзяць (злева направа) Міхаіл Векслер, Вера Ермалаева, Ілля Чашнік, Лазар Хідзекель.
1922 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- Жнівень — персанальная выстава М. Філіповіча ў памяшканні Мінскага педагагічнага тэхнікуму. Экспанаваліся карціны «На Купалле», «Карагод (Ляльнік)», «Казачны сюжэт» і інш.
З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Станіславу Манюшке ў Вільне, 1922
.
- Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, заснаваны па ініцыятыве гісторыка і археолага Юзафа Ядкоўскага.
- Помнік Станіславу Манюшке ў Вільне. Скульптар Баляслаў Балзукевіч.
- Партрэт Адама Багдановіча пэндзля Фёдара Панкова. Месцазнаходжанне — Яраслаўскі мастацкі музей.
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Беляеў, беларускі майстар прыкладнога мастацтва, кераміст
- 22 лютага — Іван Ціханаў (пам. 1993), беларускі мастак
- 14 сакавіка — Анатоль Ткачонак (пам. 1994), беларускі графік і мастак-пейзажыст
- 8 верасня — Альгерд Малішэўскі, беларускі мастак-жывапісец, педагог
- 26 кастрычніка — Яўген Ганкін (пам. 1996), беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968)
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- Генрых Вейсенгоф (нар. 1859) — мастак-жывапісец, які працаваў на тэрыторыях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі. Прымаў удзел у мінскай мастацкай выстаўцы ў 1911 годзе
Галерэя твораў[правіць | правіць зыходнік]
Міхаіл Філіповіч «Бітва на Нямізе». Палатно, алей. 71 × 142,7 см. НММ
Дзмітрый Сцялецкі. Партрэт жанчыны. Папера на кардоне, сангіна, аловак, 77 х 54 см
Леон Бакст. Эскіз касцюма Жар-птушкі к балету «Жар-птушка». Папера, карандаш, акварэль, гуаш. 68 x 49 см
Ілля Чашнік «Супрэматычная кампазіцыя»