Віленскі пасад
Выгляд
Віленскі пасад — гістарычны раён Магілёва, прымыкаў з паўночна-заходняга боку да Шклоўскага пасада. Слаба вывучаны ў археалагічным плане. Культурны пласт ад 0,4—0,6 да 1,2 м. Найбольш раннія знаходкі — кераміка другой паловы XVI ст., цэгла-пальчатка, фрагменты зялёнапаліванай каробчатай кафля XVII ст. Назвы вуліц Віленскага пасада — 1-я і 2-я Кавальскія, Пушкарэвічаўскі завулак, якія захаваліся да канца XIX ст. нязменнымі, дазваляюць выказаць меркаванне, што яго паўноўчная частка была заселена кавалямі і гарматнікамі.
Зноскі
Літаратура
- Магілёўскія пасады // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 48. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх