Перайсці да зместу

Ігар Міхайлавіч Бабкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Міхайлавіч Бабкоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1964(1964-06-02) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, філосаф, культуролаг
Жанр верш, паэма, эсэ
Мова твораў Беларуская мова
Дэбют 1986
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Ігар Міхайлавіч Бабкоў (нар. 2 чэрвеня 1964, Гомель) — беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003).

у 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» ў пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Мінску.

  • «Solus Rex» (1986), паэзія
  • «Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія
  • «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік.
  • «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002)
  • «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ
  • «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія
  • «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза

Зноскі