Жоўтае мора: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: or:ପିତ ସାଗର
др r2.7.3) (робат дадаў: pa:ਪੀਲਾ ਸਾਗਰ
Радок 72: Радок 72:
[[oc:Mar Jauna]]
[[oc:Mar Jauna]]
[[or:ପିତ ସାଗର]]
[[or:ପିତ ସାଗର]]
[[pa:ਪੀਲਾ ਸਾਗਰ]]
[[pl:Morze Żółte]]
[[pl:Morze Żółte]]
[[pt:Mar Amarelo]]
[[pt:Mar Amarelo]]

Версія ад 18:03, 5 лютага 2013

Жоўтае мора (кіт. 黄海 — Xуанхай) — паўзамкнутае ускраіннае мора Ціхага акіяна ля ўсходняга ўзбярэжжа Азіі на захад ад Карэйскага паўвострава.

Плошча 417 тыс. км². Найбольшая глыбіня 106 м, сярэдняя 40 м. Буйнейшыя залівы: Бахайвань, Ляадунскі і Заходне-Карэйскі. У мора ўпадаюць рэкі Хуанхэ, Хайхэ, Ляахэ, Ялуцзян. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні: ніжэй 0 на ПнЗ і 6—8 °C (люты) на поўдні; ад 24 на поўначы да 28 °C на поўдні (жнівень). Паўночна-заходняя частка мора з лістапада да сакавіка замярзае. Салёнасць ад 30‰ і менш на паўночным захадзе да 33—34‰ на паўднёвым усходзе. Прылівы паўсутачныя, каля берагоў Карэі да 9 м, у іншых раёнах да 3—4 м. У моры водзяцца селядзец, марскі лешч, траска, вугор, мідыі, вустрыцы.

Найбольшыя парты ў Кітаі — Цяньцзінь, Інкоў, Цындао, Далянь, Люйшунь, у Карэі — Інчхон.

Назва дадзена ад колера вады, які выклікаюць наносы кітайскіх рэк і ў меншай ступені пыльныя буры. Увесну жоўтыя пыльныя буры бываюць настолькі моцныя, што судам даводзіцца спыняць рух.

Літаратура

  • Жоўтае мора // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.