Апалінарый Гіляравіч Гараўскі
Апалінарый Гіляравіч Гараўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 (30) студзеня 1833 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1900 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Гілярый Францавіч Гараўскі[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт і жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэас Ахенбах |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апалінарый Гіляравіч (Гілярыевіч) Гараўскі (18 (30) студзеня 1833[1], маёнтак Наборкі[1], Ігуменскі павет Мінскай губерні, цяпер Клічаўскі раён — 28 сакавіка 1900, Санкт-Пецярбург) — беларускі мастак XIX стагоддзя. Брат мастакоў Іпаліта і Гілярыя Гараўскіх[2].
У літаратуры даюць таксама іншыя месцы нараджэння Апалінарыя Гараўскага, напрыклад, Уборкі ў Чэрвеньскім раёне, або «Уборкі, сёння ў межах вёскі Астроўкі»[3][4] у Берэзінскім раёне, пры тым адлегласць паміж цяперашнім урочышчам Уборкі і Астроўкамі каля 5 км. У 2023 годзе месца нараджэння Апалінарыя Гараўскага ўдакладнена па метрычнай кнізе як ваколіца Наборкі[1] (цяпер Новыя Набаркі ў Клічаўскім раён).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх герба «Кораб». Бацькі — Гіляры Францішкавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гелярыю ад дзеда мастака Францішка Гараўскага[5].
У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі[1]), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі[1]), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828, Астроўкі[1] ― пасля 1864)[6], Апалінары (1833, Наборкі[1] ―1900), Караль (1838, Уборкі[1] ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі[1] ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі[1] ― пасля 1875).[1] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[7].
Ваколіца Уборкі цяпер не існуе, урочышча за 2 км на паўночны ўсход ад Падкаменя і 5 км на ўсход ад Брадца Бярэзінскага раёна.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Апалінарый вучыўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе ў 1842—1850 гадах. Яшчэ ў дзяцінстве паказаў здольнасці да малявання. Вядомы архітэктар Мікалай Бенуа, які бываў у свайго дзядзькі, начальніка кадэцкага корпуса, звярнуў увагу на адоранага хлопчыка і ў 1850 годзе садзейнічаў яго пераводу ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў[2] з прызначэннем часовай штогадовай дапамогі ў памеры жалавання гвардыі прапаршчыка. У Акадэміі Гараўскі вучыўся ў М. Н. Вараб’ёва і Ф. А. Бруні[8] вольнапрыходным вучнем да 1854 года.
Напісаны ў першыя гады вучобы (1852), падчас канікулаў у родавым маёнтку, пейзаж «Балота» зацікавіў акадэмічны савет і быў набыты ва ўласную калекцыю спадкаемцам расійскага стальца. У 1853 годзе А. Гараўскі стварыў карціну «Від Ручэйскага возера блізу горада Таропца», якая прынесла яму малы залаты медаль і была набыта калекцыянерам В. А. Кокаравым .
За дыпломную работу, выкананую ў 1854 годзе[9], — карціну «Від у Пскоўскай губерні» А. Гараўскі атрымаў вялікі залаты медаль і званне «класнага мастака» з прысваеннем чыну 14 класа згодна «Табелі аб рангах». У гэтым жа годзе А. Гараўскаму быў прысвоены вялікі залаты медаль за пейзаж «Від у маёнтку графа Кушалёва-Безбародкі Краснапольцы ў Пскоўскай губерні».
Восенню 1855 года вярнуўся ў Беларусь, у мястэчка Свіслач. У тым жа годзе ажаніўся з дачкой палкоўніка Міхаіла Бенуа Аляксандрай.
У 1855—1860 гадах як пенсіянер атрымаў стыпендыю на ўдасканаленне майстэрства за мяжою, вучыўся ў навучальных установах і студыях ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы[9], стажыраваўся ў вядомых еўрапейскіх майстроў, у прыватнасці, у А. Ахенбаха ў Дзюсельдорфе і А. Калама ў Жэневе. Па вяртанні ў Пецярбург у 1860 годзе атрымаў званне акадэміка жывапісу.
Сталае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1860—1880 гадах жыў ва Уборках[9], зімою выязджаў у Пецярбург, дзе ў 1862—1886 гадах выкладаў у жаночых і мужчынскіх класах Пецярбургскай рысавальнай школы пры Таварыстве заахвочвання мастацтваў[2][9]. У 1860—1862 гадах часта наведваў сястру ў маёнтку Брадзец, дзе пісаў пейзажы. Многа вандраваў па Беларусі, Украіне, Расіі і рабіў эцюды, замалёўкі, накіды, збіраючы матэыял для сваіх твораў[9].
Супрацоўнічаў з заснавальнікам Траццякоўскай галерэі П. Траццяковым[2][9], з якім пазнаўміўся ў 1856 годзе. Браты Гараўскія часта наведваліся да яго і падоўгу гасцявалі. Вядома, што П. Траццякоў дапамагаў братам Гараўскім прадаваць карціны, з’яўляўся аб’ектыўным крытыкам і аказваў значны ўплыў на іх творчасць[9]. Браты дапамагалі Траццякову ў фарміраванні мастацкай калекцыі[2]. Так пры пасрэдніцтве А. Гараўскага Траццяковым былі набыты для галерэі славуты «Партрэт скульптара-медальера Ф. Талстога» працы С. Заранкі, палотны У. Баравікоўскага, А. Саўрасава і іншых мастакоў. Расійскі збіральнік высока цаніў думку і густ А. Г. Гараўскага[10].
У 1869 годзе Акадэмія мастацтваў пасылае Гараўскага на Украіну і ў Беларусь «для дасканаласці сваёй адукацыі і стварэння карцін з народнага побыту тэрмінам на 3 гады, вылучыўшы яму на ўтрыманне па 300 рублёў у год»[2][11][12].
Гараўскі пісаў у Акадэмію з Бабруйскага павета[13]:
Падарожнічаючы з ранняй вясны, я займаўся здымкай эцюдаў з натуры з рускай прыроды і вывучэннем кароў, цялят, авечак і тыповых фігур, каб злучыць пейзажны род з фігурамі і жывёламі. І ў ліпені месяцы, пісаць з натуры вельмі характэрнае вядомае «Пінскія балоты», ад сырой глебы, зеляніны і тамтэйшага паветра незаўважным чынам атрымаў ліхаманку і рэўматызм у правай назе. Так што вымушаны быў пакінуць распачатую працу і, паправіўшы здароўе, зноў заняўся новымі матэрыяламі, таму і адстаў ад задуманай мною справы, якое пры здароўе паспрабую усімі сіламі ўзнагародзіць. І тады буду мець гонар і задавальненне прадставіць Вашаму правасхадзіцельству і савету Акадэміі мастацтваў працы сваі на разгляд, а ў цяперашні час буду займацца да тых часоў, пакуль холад не прагоніць мяне |
Палатно «Старая моліцца» (1872) было высока ацэнена І. Рэпіным[10][14][15] і прынесла вядомасць А. Гараўскаму.
У 1874 годзе ўступіў у Таварыства выставак мастацкіх твораў, якое было створана пад заступніцтвам Акадэміі мастацтваў.
У 1875 годзе страціў васемнаццацігадовую дачку, унука і бацьку.
У 1876 годзе пазнаёміўся з А. Трапезнікавым, спадчыннікам купца К. Трапезнікава .
У 1880 годзе А. Гараўскі набыў маёнтак Кірылавічы, паблізу станцыі Белае (135 км ад Пецярбурга) колішняй Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
У 1885—1886 гадах здзейсніў паездку па Сібіры, наведаў Іркуцк[10].
Апошнія гады ў летнія месяцы жыў у сваім маёнтку. Да канца дзён захоўваў творчую актыўнасць.
Апалінарый Гараўскі раптоўна памёр 28 сакавіка 1900 года ў Марыінскай бальніцы ў Санкт-Пецярбургу ва ўзросце 67 гадоў. Некралогі былі апублікаваны ў выданнях «Новое время» і «Исторический вестник ». Адпяванне мастака прайшло ў саборы святой Кацярыны на Неўскім праспекце, а пахаваны ён быў на Выбаргскіх Рымска-Каталіцкіх могілках .
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць А. Гараўскага разнастайная. Асноўную яе частку складаюць пейзажы, над якімі мастак працаваў практычна ўсё жыццё[2][9]. Жывапісная манера майстра была заснавана на акадэмічных прынцыпах, рэалістычнасці паказу матываў прыроды. Важным для яго з’яўлялася разлічанае, шмат у чым відавое прадстаўленне пейзажнай тэмы. Таму асаблівую ўвагу мастак надаваў кампазіцыйнай пабудове выяў, імкнучыся да ўраўнаважанасці, падзелу паказваемай прасторы на планы[9].
З пейзажных работ характэрныя для творчасці «Від дубовага гая на беразе ракі Свіслач непадалёк ад Бабруйска», «Італьянскі пейзаж з горным возерам», «На радзіме», «Вечар у Мінскай губерні», «Від у ваколіцах Сан-Рэма», «Рака Свіслач». Па меркаванні вядомага даследчыка жывапісу Л. Н. Дробава, Апалінарый Гараўскі быў тыповым прадстаўніком пейзажыстаў XIX стагоддзя, у творчасці якога знайшлі адлюстраванне дэмакратычныя настроі перадавой беларускай інтэлігенцыі[16]. У Беларусі Гараўскі напісаў свае лепшыя палотны, якім часам даваў даволі доўгія назвы, што, мабыць, не толькі падкрэслівала дакументальнае значэнне малюнкаў той ці іншай мясцовасці, а выступала і своеасаблівым сведчаннем настальгіі па канкрэтных геаграфічныъ пунктах, якія натхнілі яго на напісанне гэтых палотнаў: «Від дубовага гаю блізу Бабруйска», «Пераход статка праз Бярэзіну ў наваколлі Бабруйска перад дажджом» і г. д.
Творы А. Гараўскага адметныя жыццёвай праўдай; лейтматывы: прыгажосць прыроды, народны побыт. Гараўскі цікавіўся народнымі тыпамі, што праявілася ў карцінах «Старая, якая моліцца», «Селянін»[17]. Ён таксама напісаў шэраг партрэтаў, сярод якіх вылучаюцца партрэты К. Ц. Салдацёнкава , М. І. Глінкі, М. Л. Бенуа, Ф. Бруні, Аляксандра II, А. К. Глазунова, М. І. Глінкі, А. С. Даргамыжскага, А. Вайткевіча[заўв 1], М. Галубовіча, імператрыцы Марыі Фёдараўны і інш[2][10].
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Удава А. Гараўскага, Аляксандра, засталася без сродкаў для жыцця з дочкамі, Марыяй і Юліяй, і таму пачала прадаваць працы мастака ў 1900-х гадах бадай што адразу па яго смерці.
Большая частка твораў — 18 карцін — Апалінарыя Гараўскага знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага творы мастака знаходзяцца ў Іркуцкім краязнаўчым музеі , Мурамскім гісторыка-мастацкім музеі , Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Стаўрапольскім краявым музеі выяўленчых мастацтваў, музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Пензенскай абласной карціннай галерэі , Кіраваградскім абласным мастацкім музеі і іншых.
У 2009 годзе Белпошта выпусціла паштовую марку з выявай карціны А. Гараўскага «Вечар у Мінскай губерні».
Карціна «Замак» захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[19].
Працы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]- Від на Нарвенскія вароты з Екацерынгофскага парку(1851)
- Пейзаж з ракой і дарогай (1853)
- Старая падчас малітвы (1872)
- Від на раку Арв у ваколіцах Шамані (1859)
- Яўрэй падчас малітвы (1857?)
- Матчын партрэт (1868)
- Купальшчыцы (1858)
- Вечар (1854)
- Пейзаж з ракою (1859)
- Дубы (1858)
- Сельскі пейзаж (1855)
- Марыя Магдаліна, якая каецца (1861)
- Партрэт невядомкі у чорным (1868)
- Партрэт Соф’і Міхайлаўны Траццяковай (1857)
- Зарослая сажалка
- Ля кузні (1862)
- Пейзаж з ракою (1853)
- Від дубровы на беразе Свіслачы ля Бабруйска (1855)
- Жаночы партрэт. Ля раяля (1868)
- Жаночы партрэт. Ля мальберта (1868)
- Вечар у Мінскай губерні (1870-я)
- Партрэт маладой жанчыны ў белай сукенцы (1863)
- Партрэт невядомкі з палітрай (1867)
- Партрэт мастака Льва Феліксавіча Лагорыа (1890-я)
- Канюшына цвіце (1895)
- Пейзаж (1897)
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к Юркевіч 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж Аполлинарий Гиляриевич // Горавские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158-159. — 737 с.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць
- ↑ Апалінарый Гараўскі: серыя «Славутыя мастакі з Беларусі»
- ↑ РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
- ↑ БС. Т. 5 1982, с. 158-159.
- ↑ Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1
- ↑ Горавский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в г д е ё ж з Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 379. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ а б в г Эмануіл Рыгоравіч Іофе. Работа з натуры МАСТАЦТВА. 2013. № 10. с.44-47.
- ↑ Из прошения в Совет Академии художеств от 28 августа 1867 г. ЦГИАЛ, ф. 789, оп. 14, д. 42, л. 9
- ↑ ЦДГАЛ. Фонд акадэміі мастацтваў. Воп.14. Спр. 789. Арк. 47.
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва у 6 тт. т. 3. Мн., 1989 с. 209—216
- ↑ П. М. ТРЕТЬЯКОВУ. 28 марта 1813, г. Петербург Архівавана 22 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ Орлова М. А. Искусство Советской Белоруссии. М., 1960. С.23.
- ↑ Горавский А. Г.
- ↑ «Новости» от 30 марта 1888, СПб
- ↑ Майков А. «Отечественные записки», 1853. №3. С. 42.
- ↑ Горавский Аполлинарий Архівавана 29 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky / склад. Н. М. Усава. ― Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1.
- Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага р-на. Мінск, 2000. — С. 99-100;
- Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.
- Горавские // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
- Письма художников к П. М. Третьякову. М. 1960, с. 25
- Дробаў Л. М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. ― Мн., 1971
- Крэпак Б. А. Вяртанне імёнаў : нарысы пра мастакоў: у 2 кн. — Мн., Мастацкая літаратура, 2013―2014.
- Зміцер Юркевіч Гараўскія і Шэмешы // Культура : газета. — 2023. — 17 чэрвеня — № 24.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Апалінарый Гіляравіч Гараўскі на Вікісховішчы |
- Барыс Крэпак. «Праўда бруднай лужыны»(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1833 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1900 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Выбаргскіх могілках
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Памерлі 28 сакавіка
- Мастакі Расійскай імперыі
- Мастакі Беларусі
- Гараўскія герба «Кораб»