Асабістая унія
Асабі́стая у́нія — палітычнае аб’яднанне двух і болей самастойных дзяржаў пад кіраўніцтвам аднаго галавы, то-бок, калі адна асоба становіцца галавой кожнай з дзяржаў-членаў саюза.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Галава саюза надзяляецца толькі тымі паўнамоцтвамі, якія адпавядаюць (за рэдкімі выключэннямі) паўнамоцтвам галоў асобных дзяржаў. Такі тып саюза не федэрацыя, якая на міжнародным узроўні выступае адзінай дзяржавай.
Краіны, якія ўваходзяць у асабістую унію, фармальна цалкам незалежныя адна ад адной; тэарэтычна адна дзяржава уніі можа абвясціць вайну іншай, калі адпаведныя паўнамоцтвы мае непадкантрольны галаве орган (напрыклад, парламент).
Персанальныя уніі могуць узнікаць з розных прычын, ад амаль выпадковых, калі, напрыклад, прынцэса ў шлюбе з манархам адной дзяржавы, становіцца ўладарнай каралевай іншай дзяржавы, а іх агульнае дзіця спадкуе сталец абедзвюх дзяржаў, да фактычнага далучэння дзяржаў, напрыклад, калі персанальныя уніі ствараліся каб прадухіліць мяцяжы. Такія саюзы могуць быць абгрунтаваны відавочным зацвярджэннем аб’яднання дзвюх дзяржаў у канстытуцыях, або не мець законных падстаў, і тады могуць лёгка распадацца з прычыны розных правіл атрымання пераходу месца галавы дзяржавы.
Як галовы дзяржаў-рэспублік абіраюцца ўсеагульным грамадзянскім галасаваннем, або парламентам, асабістыя уніі практычна цалкам феномен манархій. Найбольш яскравы прыклад шматлікіх асабістых уній у XXI ст. — Брытанская Садружнасць нацый, але і ў гэтым выпадку саюзы маюць хутчэй сімвалічнае і намінальнае значэнне.
Прыклады асабістых уній
[правіць | правіць зыходнік]Сучасныя
[правіць | правіць зыходнік]- Каралеўствы Садружнасці. Глава дзяржавы — манарх Вялікабрытаніі.
- Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
- Ірландская Свабодная дзяржава (1931—1937); Ірландыя (1937—1949)
- Канада (з 1931 года)
- ПАС (1931—1961)
- Аўстралійскі Саюз (з 1942 года)
- Індыйскі Саюз (1947—1950)
- Каралеўства Новай Зеландыі (з 1947 года)
- Пакістан (1947—1956)
- Цэйлон (1948—1972)
- Гана (1957—1960 гады)
- Нігерыя (1960—1963)
- Сьера-Леонэ (1961—1971)
- Танганьіка (1961—1962)
- Трынідад і Табага (1962—1976)
- Уганда (1962—1963)
- Ямайка (з 1962 года)
- Кенія (1963—1964)
- Малаві (1964—1966)
- Мальта (1964—1974)
- Гамбія (1965—1970)
- Барбадас (з 1966 года)
- Гаяна (1966—1970)
- Маўрыкій (1968—1992)
- Фіджы (1970—1987)
- Садружнасць Багамскіх Астравоў (з 1973 года)
- Грэнада (з 1974 года)
- Папуа — Новая Гвінея (з 1975 года)
- Саламонавы Астравы (з 1978 года)
- Тувалу (з 1978 года)
- Сент-Вінсент і Грэнадзіны (з 1979 года)
- Сент-Люсія (з 1979 года)
- Антыгуа і Барбуда (з 1981 года)
- Беліз (з 1981 года)
- Сент-Кітс і Невіс (з 1983 года)
Колішнія
[правіць | правіць зыходнік]- Венгерска-Харвацкая унія пад уладай венгерскіх каралёў у (1102—1527):
- Іерусалімска-Кіпрская унія пад уладай Лузіньянаў (1197—1205) і (1267—1291).
- Польска-Венгерска-Харвацкая унія пад уладай Людовіка I Вялікага (1370—1382) і Уладзіслава III Варненчыка (1440—1444).
- Кальмарская унія — пад уладай дацкіх каралёў (1397—1523).
- Дацка-Нарвежская унія пад уладай дацкіх каралёў (1536—1814).
- Дзяржавы, якія былі ў асабістай уніі пад уладай Напалеона I:
- Руска-Фінская унія пад уладай расійскіх імператараў (1809—1917) унія не была замацавана юрыдычна, але Фінляндыя карысталася шырокай аўтаноміяй):[1][2]
- Шведска-Нарвежская унія уладай шведскіх каралёў (1814—1905):
- Руска-Польская унія пад уладай расійскіх імператараў (1815—1831):
- Бельгійска-Кангалезская унія пад уладай Леапольда II (1885—1905):
- Дацка-Ісландская унія пад уладай Крысціяна X (1918—1944 фактычна да красавіка-мая 1940 года, калі пасля акупацыі Даніі нямецкімі войскамі і Ісландыі брытанскімі войскамі сувязі паміж краінамі былі парушаны):
- Італа-Албанская унія пад уладай Віктара Эмануіла III (1939—1943):
- Саюз Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў (1386—1401, 1447—1492 і 1501—1569 гадах. (у 1569 годзе быў заключаны пастаянны саюз — Рэч Паспалітая, якая праіснавала да 1795 года, а манархія стала выбарнай).
- Іберыйская унія — дынастычная унія карон Іспаніі і Партугаліі (1580—1640).
- Унія Рэчы Паспалітай і Швецыі пад уладай Жыгімонта III (1592—1595).
- Асабістая унія Вялікабрытаніі і курфюрства (з 1814 года каралеўства) Гановер (1714—1837).
- Асабістая унія Нідэрландаў і Люксембурга (1815—1890).
- Аўстра-Венгрыя, 1867—1918 гады.
Зноскі
- ↑ Александр Владимирович Пыжиков. Административно-территориальное устройство России. История и современность. — Olma Media Group, 2003. — 317 с. — ISBN 9785224043866.
- ↑ http://www.allpravo.ru/library/doc101p/instrum105/item802.html Архівавана 7 красавіка 2014. Таганцев Н. С. Уголовное право (Общая часть). Часть 1. По изданию 1902 года. Allpravo.ru. — 2003.