Брытанскі музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брытанскі музей
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1753
Заснавальнік Ганс Слоан[1][2]
Адкрыты 1759
Месцазнаходжанне The British Museum, Great Russell Street, London WC1B 3DG
Наведвальнікі
  • 5 906 716 чал. (2017)[3]
  • 1 275 466 чал. (2020)[4]
  • 1 327 120 чал. (2021)[5]
Памеры фонду 8 000 000 item[6]
Адрас Great Russell St, Bloomsbury, London WC1B 3DG, UK
Праезд метро Holborn, Tottenham Court Road, Russell Square, Goodge St, аўтобус 7, 8, 19, 22b, 25, 38, 55, 98
Дырэктар Hartwig Fischer[d][7][8]
Адкрыты пн-ср,нядзеля 09:00–18:00, чц-сб 09:00–23:00
britishmuseum.org
britishmuseum.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брытанскі музей (англ.: British Museum)  — галоўны гісторыка-археалагічны музей Брытанскай імперыі (цяпер — Вялікабрытаніі) і адзін з найбуйнейшых музеяў свету, другі па наведвальнасці пасля Луўра[9].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскі музей быў створаны ў 1753 годзе на аснове трох калекцый — калекцыі вядомага брытанскага ўрача і натураліста Ганса Слоана[10], калекцыі графа Роберта Харлі, а таксама бібліятэкі антыквара Роберта Котана, якая стала асновай Брытанскай бібліятэкі. Стварэнне музея было зацверджана актам Брытанскага парламента.

Першапачаткова музей размясціўся ў Мантэгю-хаўс  (англ.) — арыстакратычным асабняку, размешчаным у лонданскім раёне Блумсберы  (руск.). Ён адкрыўся для наведвальнікаў ў 1759 годзе. Калекцыя пашыралася за кошт набыцця антычных ваз Уільяма Гамільтана  (руск.) (1772), т. зв. мармурам Таўнлі  (англ.) (1804, 1814), калекцыі мінералаў Грэвіля  (англ.) (1810). У 1814—1815 гады парламент выкупіў у лорда Эльджына  (руск.) неацэнныя шэдэўры з афінскага Парфенона. Многія з музейных набыткаў (як, напрыклад, Разецкі камень) трапілі ў Англію пры цёмных абставінах. Грэцыя і Егіпет, з якіх былі вывезеныя старажытныя помнікі, да сённяшняга часу патрабуюць іх вяртання назад.

У XIX стагоддзі Брытанскі музей перажываў асабліва бурны перыяд росту. Зборы экспанатаў былі падзелены на аддзелы, у тым ліку нумізматычны, дзе сабраны манеты і медалі розных краін і эпох, у тым ліку старажытнагрэчаскія, старажытнарымскія і персідскія, а таксама на калекцыю караля Георга IV. Заалагічны, батанічны, геалагічны і мінералагічны аддзелы былі пры каралеве Вікторыі выдзелены ў адмысловы Музей прыродазнаўства  (руск.) і пераведзены ў 1845 ў Паўднёвы Кенсінгтон. На месцы Мантэгю-хаўса быў ў 1823-47 гг. пабудаваны сучасны будынак музея ў стылі класіцызму (архітэктар Роберт Смёрк).

У першай палове XX стагоддзя Брытанскі музей пашырыў свае зборы блізкаўсходняга мастацтва за кошт правядзення брытанскімі археолагамі шматлікіх раскопак у Месапатаміі. Раздзел старажытнаўсходняга мастацтва найбольш каштоўнай часткай свайго збору абавязаны А. Стэйну  (руск.) і П. Дэвіду  (англ.). З 1926 года брытанскія музей выдае штоквартальны часопіс «British Museum Quarterly». У канцы XX стагоддзя была праведзена перапланіроўка ўнутранай прасторы па праекце Нормана Фостэра.

Бібліятэка[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова адным з галоўных скарбаў музея была яго бібліятэка, найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі. Чытальная зала Брытанскага музея змяшчалася з 1850-х гадоў у асобным будынку-ратондзе. У XX стагоддзі ў бібліятэку паступілі найстаражытныя друкаваныя кнігі і будысцкія рукапісы з Дуньхуана, Сінайскі кодэкс з Ленінграда і выключная па паўнаце калекцыя гебраістычных тэкстаў. У 1972 г. Брытанскі парламент прыняў рашэнне аддзяліць бібліятэку ад музея, размясціўшы яе ў асобным будынку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]