Вуліца Суворава (Віцебск)
Выгляд
Вуліца Суворава Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Суворава, гістарычная назва — вуліца Узгорская — вуліца цэнтральнай частцы Віцебска. Разам з забудовай вуліц Крылова, Я. Купалы, Л. Талстога стварае гісторыка-архітэктурную зону горада. Мураваныя дамы, размешчаныя на пакатым рэльефе, аб’яднаны адзінай кампазіцыяй, агульным архітэктурна-дэкаратыўным вырашэннем.
У архітэктурным ансамблі вуліцы Суворава ўдала спалучаюцца забудовы XVIII—XIX стагоддзяў і гадоў першых пяцігодак.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]№ | Апісанне | Выява | Статус |
---|---|---|---|
на скрыжаванні вул. Талстога — Свята-Васкрасенская царква, пабудаваная ў XVIII стагоддзі | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000086 | ||
2 | Гандлёвыя рады, пабудаваныя ў канцы XVIII ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сцены 1-га паверха, дзе размяшчаліся крамы, былі прарэзаны шырокімі лучковымі аркамі — уваходамі ў крамы, сцены 2-га паверха (склад тавараў) — маленькімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасценкі паміж праёмамі на кожным паверсе дэкарыраваны 2 спаранымі пілястрамі, якія ствараюць дэкаратыўны малюнак. Гандлёвыя рады з’яўляліся сувязным звяном паміж ратушай і іншымі будынкамі на плошчы перад ёй. Першапачатковы выгляд адлюстраваны на акварэлі Ю. Пешкі 19 ст. У канцы 19 ст. дом рэканструяваны, да яго прыбудаваны невялікі 3-павярховы жылы дом з вузкім (на 3 акны) фасадам і скошаным вуглом, дзе размешчаны ўваход. Цяпер 1-ы паверх будынка выкарыстоўваецца гандлёвай установай (фасад зменены), 2-і — жылы. На 2-м паверсе захаваліся арачныя аконныя праёмы і слаістыя пілястры дарычнага ордэра паміж імі. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000077 | |
3 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
4 | Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю, якую падкрэслівае лучковая арка — праезд у двор. Прамавугольныя вокны дэкарыраваны ліштвамі з франтонамі, на 2-м паверсе асіметрычна размешчаны балкон. Уваход аформлены паўкалонамі. Гарызантальныя чляненні вылучаны прафіляваным міжпаверхавым паяском і завяршальным карнізам з філёнгавым фрызам. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078 | |
5 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
6 | Пастаўлены ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. У дэкаратыўнай апрацоўцы галоўнага фасада выкарыстаны традыцыйныя элементы: міжпаверхавы пояс, прафіляваны карніз, ліштвы арачных і лучковых акон. Сіметрыю фасада парушае бакавое размяшчэнне галоўнага ўвахода. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078 | |
7 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
8 | Мураваны 3-павярховы будынак. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры неглыбокім рызалітам і завершаны 3-вугольным франтонам з сухарыкамі. На 1-м паверсе (у рызаліце) — уваходны партал з металічнай агароджай (першапачаткова — арачны праезд), на 2-м — тры паўцыркульныя аконныя праёмы з арачнымі сандрыкамі і пілястрамі, на 3-м — прамавугольныя вокны. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078 | |
9 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078 | ||
10/2 | На скрыжаванні вуліц Суворава і Крылова. Пабудаваны ў 19 ст. Будынак двухпавярховы, з закругленай вуглавой часткай, якая на 2-м паверсе вылучана балконам з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Надцэнтральнай часткай галоўнага фасада — трохвугольны франтон. Вокны прамавугольныя і лучковыя, дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. 3 боку галоўнага фасада арачны праезд у двор. Выкарыстоўваецца як жылы. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078 | |
11 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
12/1 | Будынак на рагу вуліц Суворава і Крылова, насупраць дома № 8. Пабудаваны ў 1799 г., рэстаўрыраваны ў 1848 г. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка закруглена і вылучаецца на 2-м паверсе шырокімбалконам з каванай агароджай (не збераглася). Цэнтр выцягнутага галоўнага фасада вылучаны плоскім рызалітам ітрохвугольным франтонам. Сцены завершаны развітым прафіляваным карнізам. Вокны прамавугольныя, на 1-м паверсе расшыраны ў 19 ст. і аздоблены арачнымі філёнгамі, на 2-м — з простымі ліштвамі. Пачатковая планіроўка не збераглася. Выкарыстоўваецца як жылы. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000081 | |
17/21 | Першы камунальны дом[1]. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | |
18/10 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
20/13 | гарадскі асабняк, пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000080 | |
24-26 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
26 | Пабудаваны ў пачатку 20 ст. як гарадскі асабняк. Будынак Т-падобны ў плане: да двухпавярховага корпуса, арыентаванага на вуліцу, з боку двара прыбудавана аднапавярховае крыло. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры рызалітам, асіметрычна размешчаны ўваход вызначаны 2 калонкамі. На 1-м паверсе вокны лучковыя з ліштвамі, на 2-м -прамавугольныя. 3 боку галоўнага фасада праезная арка. Планіроўка анфіладная. У двухпавярховым корпусе размяшчаліся жылыя пакоі, у аднапавярховым — гаспадарчыя. У будынку дзіцячая ўстанова. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | |
27/9 | былы даходны дом, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000082 | |
29 | былы даходны дом, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000082 | |
30 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
32 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
33 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
34 | (Савецкая № 23) — дом камунальнага тыпу, пабудаваны ў 1927—32 гг. з цэглы і дрэва (архітэктар В. Вукалаў). Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м2, кухню плошчай ад 7 да 10 м 2, санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен. Дом пабудаваны па тыпу «дамоў-камун», з’яўляецца характэрным прыкладам савецкай архітэктуры 1920—30-х гадоў. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083 | |
37 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
38 | Пабудаваны ў 1930—35 гг. (архітэктар В. Вукалаў). Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амалъ квадратных акон. На 1-м паверсе — магазін. Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя аб’ёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083 | |
39/7 | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 | ||
44 | Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча (арх. А. Кляменцьеў), пабудаваны ў 1890 годзе. | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000084 |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Воінаў, А. А. Забудова вуліцы Суворава / А. А. Воінаў, А. М. Кулагін, Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 57-58.
- Жылая забудова XIX — пачатку XX ст. // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX ст. / Ю. А. Якімовіч. — Мн., 1990. — С. 27, 30-32, 37.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Суворава (Віцебск)
- Дзе ў старым Віцебску знаходзілася вуліца з млынам? Архівавана 5 сакавіка 2016.