Перайсці да зместу

Відзскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Відзскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіць у Вілейская вобласць (1940—1944), Полацкая вобласць (1944—1954), Маладзечанская вобласць (1954—1960)
Адміністрацыйны цэнтр Відзы
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 18 500 чал. (1959)
Плошча 900 км²
Відзскі раён на карце

Ві́дзскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.

Відзскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе далучэння да БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Свянцянскага павета і Браслаўскага павета.

12 кастрычніка 1940 года раён быў падзелены на 11 сельсаветаў: Абалеўскі, Блажышкаўскі, Богінскі, Далёкаўскі, Дрысвяцкі, Дубраўскі, Казянскі, Мілашкаўскі, Расінельскі, Сястрэнецкі, Ярканцаўскі. 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новаўтворанай Полацкай вобласці, пасля яе скасавання 8 студзеня 1954 года ўвайшоў у Маладзечанскую вобласць. 16 ліпеня 1954 года былі скасаваны Дубраўскі, Мілашкаўскі і Расінельскі сельсаветы, 27 сакавіка 1959 года — Блажышкаўскі, Богінскі і Сястрэнецкі сельсаветы (тэрыторыі сельсаветаў пры скасаванні размяркоўваліся паміж іншымі сельсаветамі ў межах раёна).

20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, уся яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Браслаўскага раёна. Адначасова была скасаваная і Маладзечанская вобласць, тэрыторыя былога раёна апынулася ў складзе Віцебскай вобласці.

Плошча раёна складала 900 км². Станам на 1947 год у склад раёна ўваходзілі 394 населеныя пункты.