Галадрыель
Галадрыель | |
---|---|
Імя пры нараджэнні (аднамоўны тэкст) |
квэнья: Artanis квэнья: Nerwen |
Імя | Galadriel[1][2] |
Бацька | Finarfin[d] |
Маці | Eärwen[d] |
Брат/сястра | Orodreth[d], Finrod Felagund[d], Angrod[d] і Aegnor[d] |
Сужэнец | Келебарн |
Дзіця | Celebrían[d] |
Род | House of Finwë[d] |
Валодае | Nenya[d], Elessar[d] і Mirror of Galadriel[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Выканаўца/артыст | Кейт Бланшэт і Morfydd Clark[d] |
Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў, Сільмарыліян, Няскончаныя паданні[d], Хобіт і Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Вораг | Мелькар[d] і Саўран |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гала́дрыель[3] (сінд.: Galadriel) — эльфійская каралева, персанаж эпасу «Уладар Пярсцёнкаў» і квенты «Сільмарыліён» Джона Р. Р. Толкіна. Наймагутная з эльфійскіх валадароў, якія засталіся ў Серадзем'і пасля Вайны Гневу. Уладарка Лорыена.
Малодшая дачка Фінарфіна і Эарвен, сястра Фінрада, Ародрэта, Анграда і Аэгнара. Жонка Келеборна, маці Келебрыян. Бабуля Арвен, Эладана і Элрахіра.
Нарадзілася ў Валіноры, калі там яшчэ раслі Два Дрэвы. Ужо тады Галадрыель па праве лічылася найпрыгажэйшай дзевай з усяго роду Фінвэ. Як і Фінарфін, яе бацька, Галадрыель валодала цудоўнымі залатымі валасамі і светлымі вачамі. За свой цудоўны выгляд была празвана «Ранішняй зоркай эльфійскага народа».
Імёны
[правіць | правіць зыходнік]- Алата́рыель — старадаўняя форма імя Галадрыель на мове тэлеры.
- Гала́дрыель. Перакладаецца з сіндарына як Дзева, упрыгожаная бліскучым вянком. Гэта адносіцца да яе прыгожых залатых валасоў. Гэта імя было дадзена эльфійскай прынцэсе мужам Келеборнам[4]. Таксама корань «галад» азначае дрэва.
- Артаніс. Пры нараджэнні дачкі Фінарфін даў ёй імя Артаніс (высакародная).
- Нэрвен. Паводле эльфійскіх звычаяў, пазней маці дала дачцэ іншае імя — Нэрвен (муж-дзева), якое адлюстроўвала сілу і станістасць Галадрыель.
Перадпачатковая Эпоха
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку першай эпохі Галадрыель жыла ў Валіноры.
Калі вораг валадароў Валінора, Моргат, выкраў у нолдар Сільмарылы і схаваўся ў Серадзем'і, шматлікія князі нолдар вырашылі пераследваць яго. Галадрыель пажадала пакінуць Валінор разам з імі. У адрозненне ад Феанара і яго сыноў, яна не давала страшнай клятвы: ёй жадалася мець свае ўладанні ў Серадзем'і і кіраваць там па ўласнай волі. Разам са сваімі братамі яна рушыла ўслед за Фінголфінам і ўзначаліла небяспечны пераход свайго народа ў Серадзем'е праз паўночныя землі і льды Хелкараксэ.
Паводле іншай версіі, запісанай у чарнавіках Толкіна, Галадрыель пакінула Валінор не разам з іншымі нолдар, а перасекла Вялікае мора самастойна.
Першая Эпоха
[правіць | правіць зыходнік]Галадрыель прыйшла ў Серадзем'е ў 1-ы год Першай Эпохі і пасялілася ў Белерыяндзе з братамі. Там яна часта гасцявала ў палатах Цінгала, свайго сваяка, у Дарыяце, дзе сустрэла Келеборна і пакахала яго. Калі Фінрад Фелагунд пабудаваў Нарготранд і перасяліўся туды са сваім народам, Галадрыель засталася ў Дарыяце і шмат чаго даведалася пра Серадзем'е ад Меліян.
Пасля заканчэння Вялікай вайны і падзення Ангбанда ў 583 годзе, калі Белерыянд пайшоў пад ваду і абрысы Серадзем'я змяніліся, многія нолдар вярнуліся ў Валінор, але Галадрыель з мужам засталіся ў Серадзем'і.
Другая Эпоха
[правіць | правіць зыходнік]Паводле позніх прац Джона Р. Р. Толкіна, Галадрыель перабралася з мужам у Ліндан, дзе кіравала невялікай групай эльфаў. Магчыма, яна падпарадкоўвалася Гіль-галаду. Затым яна пераехала на ўсход — у Эрэгіян. Тады яна ўвайшла ў кантакт з паселішчам эльфаў-нандар у даліне ракі Андуін — будучым Латлорыенам. Тады Эрэгіянам кіраваў Келебрымбар.
Калі ў Другую Эпоху Келебрымбар выкаваў Пярсцёнкі Улады, Галадрыель у 1590 годзе Д. Э. атрымала Нэнья — парсцёнак вады, адзін з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, утоеных ад Саўрана.
Трэцяя Эпоха і ўдзел у Вайне Пярсцёнка
[правіць | правіць зыходнік]У 1981 годзе Трэцяй Эпохі знік уладар Лорыена Амрат і Галадрыель стала кіраваць яго землямі як каралева лясных эльфаў. Яна жыла там з мужам да заканчэння Трэцяй Эпохі.
Галадрыель уваходзіла ў Савет Мудрых Серадзем'я і першая склікала яго.
Паводле кнігі «Уладар Пярсцёнкаў», у лютым 3019 года Т. Э. Галадрыель дала прыстанак членам Брацтва Пярсцёнка пасля іх паходу праз Морыю і паднесла ім багатыя і карысныя дары. Яна выпрабавала членаў Звяза, уяўна прапанаваўшы ім зрабіць выбар паміж іх цяжкім шляхам і іх патаемнымі жаданнямі, якія могуць вымусіць іх сысці са шляху. Яна таксама дазволіла Фрода і Сэму зазірнуць у Люстэрка. Яна адмовілася прыняць Пярсцёнак Усеўладдзя ад Фрода, усведамляючы, што, атрымаўшы яго, яна стане вялікай, магутнай, але жудаснай уладаркай, якая будзе валодаць разбуральнай сілай, здольнай толькі занявольваць і знішчаць.
Увесну таго ж 3019 года Лорыен падвергся прынамсі тром магутным нападам оркаў Саўрана з Дол-Гулдура — цытадэлі Ворага ў паўднёвай частцы Цемналесся. Аднак абарона эльфійскіх земляў так і не была прарвана, а пасля трэцяга нападу сіл Саўрана эльфы Лорыена пад кіраўніцтвам Келеборна нанеслі свой контрудар па Дол-Гулдуру і з налёту ўзялі варожую цытадэль. Выкарыстоўваючы сваё магічнае ўменне, Галадрыель абрынула сцены варожай крэпасці[5].
Чацвёртая Эпоха і зыход на Захад
[правіць | правіць зыходнік]Праз паўтара гады пасля ўзыходжання на прастол караля Элесара і пачатку Чацвёртай Эпохі Галадрыель пакінула Серадзем'е і 29 верасня 3021 года адпыла разам з Элрандам, Гандальфам, Фрода і Більба на Захад, пакінуўшы Келеборна ў Лорыене. На той момант ёй было больш за 7000 гадоў. Яна заставалася адзінай жывой з князёў нолдар, якія ў свой час пакінулі Валінор.
Генеалагічнае дрэва
[правіць | правіць зыходнік]Генеалогія Першанароджаных Эльфаў
Дом Фінарфіна
[правіць | правіць зыходнік]Фінвэ | Індзіс | Олвэ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фінголфін | Фінарфін | Эарвен | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фінрад | Ародрэт | Анград | Аэгнар | Галадрыэль | Келебарн | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фіндуілас | Эльранд | Келебрыян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Unfinished Tales: of Númenor and Middle-earth — HarperCollins UK, 2014. — P. 298. — ISBN 978-0-261-10362-7
- ↑ Unfinished Tales: of Númenor and Middle-earth — HarperCollins UK, 2014. — P. 346. — ISBN 978-0-261-10362-7
- ↑ Напісанне Галадрыель згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ Tolkien, Unfinished Tales 1980, The History of Galadriel and Celeborn.
- ↑ Толкин, Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля 1999, Приложение B.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Королёв К. Энциклопедия «Толкин и его мир». — Москва: Локид-Пресс, 2005. — С. 101—102. — 494 с. — 7100 экз. — ISBN 5-98601-018-3.
- Greg Harvey. Galadriel, Queen of Lotlorien // The origins of Tolkien's Middle-earth for dummies. — John Wiley & Sons, 2003. — 338 p. — (For dummies). — ISBN 0-76454186-2, ISBN 978-0-76454186-5.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца = The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 704 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0749-9.
- Tolkien. J. R. R. Unfinished Tales of Númenor and Middle-earth / Ed. C. Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1980. — 472 p. — ISBN 0-395-29917-9.