Дарфурская кампанія (2023)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Дарфурская кампанія | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023) | ||||
Дата | з 15 красавіка 2023 | |||
Месца | Дарфур, Судан | |||
Статус | працягваецца | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Страты | ||||
|
||||
Дарфурская кампанія — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за Дарфур, заходні рэгіён Судана.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Вясна
[правіць | правіць зыходнік]Першыя сутыкненні адбыліся 15 красавіка 2023 года ў горадзе Эль-Генейна. Населены пункт быў захоплены Сіламі аператыўнай падтрымкі амаль без баёў[1]. Адначасна зафіксаваны баі ў Залінгеі[2] і Эль-Фашыры[3]. У апошнім паўстанцкія сілы спрабавалі захапіць мясцовы аэрапорт і астатнія важныя аб’екты[4].
Перамога ў Эль-Генейне дазволіла мяцежнікам узяць і іншыя гарады Дарфура[5]. Так, 16 красавіка ў Ньяле каля 18:30 САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі[6] і мясцовы аэрапорт[7]. 20 красавіка прыхільнікі Дагала, пасля разлютаваных сутыкненняў, усталявалі поўны кантроль над Ньялой[8], а хутка атрадам паўстанцаў удаецца захапіць амаль увесь Паўднёвы Дарфур[9]. На наступны дзень 21-й брыгадай САП захоплена Кабкабія. Тут таксама адбыліся жорсткія сутыкненні[10].
24[11]—25 красавіка[12] нечакана аднавіліся баі ў Эль-Генейне. У пачатку мая сутычкі спыніліся. Кантроль над горадам захавалі атрады САП[13][14].
У маі з новай сілай разгарнуліся баі за Эль-Генейне[15] і Эль-Фашыр[16].
Лета
[правіць | правіць зыходнік]3 чэрвеня паведамлялася, што ў Кутуме (Паўночны Дарфур) за два дні баёў загінулі 40 чалавек[17]. Як стала вядома 6 чэрвеня, падчас баёў у Генейне паўстанцы нанеслі буйнамаштабныя разбурэнні гораду, у выніку чаго загінула не менш за 500 чалавек (па даных Médecins Sans Frontières)[18].
14 чэрвеня губернатар Заходняга Дарфура Хаміс Абакар быў выкрадзены і забіты невядомымі ўзброенымі людзьмі. За некалькі гадзін да гэтага ў тэлеінтэрв’ю чыноўнік абвінаваціў армію Дагала ў генацыдзе і заклікаў да міжнароднага ўмяшання. УСС усклалі віну за забойства на САП[19].
19 чэрвеня паўстанцы разграмілі гарнізон УСС у Тавіле. Па меншай меры сем мірных жыхароў загінулі, а большая частка горада была разбурана[20]. Хутка, 22-га, пад кантроль войск Дагала цалкам перайшоў горад Эль-Генейна[21]. 16 ліпеня атрады САП заявілі пра захоп горада Кас (Паўднёвы Дарфур)[22].
22 ліпеня 16 мірных жыхароў загінулі падчас ракетных абстрэлаў у Ньяле[23].
26 ліпеня байцы Дагала захапілі горад Серба ў Заходнім Дарфуры, у 23 км на поўнач ад Генейны, пасля двухдзённых баёў, падчас якога горад быў спалены дашчэнту[24].
4 жніўня САП заявілі, што ўзялі пад поўны кантроль увесь Цэнтральны Дарфур[25].
Восень
[правіць | правіць зыходнік]3 верасня ў Заходнім Дарфуры САП і саюзныя апалчэнцы атакавалі гарады Гарні і Абу-Скрудж[26].
23 кастрычніка два чалавекі загінулі ў выніку нападу войск Дагала на лагер бежанцаў Аль-Хасахіса ў Залінгеі[27].
24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле[28].
26 кастрычніка паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі ў Ньяле[29].
31 кастрычніка прыхільнікі генерала Дагала заявілі пра захоп штаба 21-й пяхотнай дывізіі ў Залінгеі[30].
4 лістапада байцы Дагала заявілі, што захапілі штаб 15-й дывізіі ў Генейне[31].
7 лістапада САП захапілі паўночнадарфурскі горад Ум-Кедада[32]. 20 лістапада на ўсходзе Дарфура яны пачалі штурм горада Эд-Даэн, захапіўшы мясцовы аэрапорт[33].
Зіма
[правіць | правіць зыходнік]3 снежня прыхільнікі генерала Дагала захапілі Дэрыбат (Паўночны Дарфур)[34]. 29 снежня суданская авіяцыя атакавала Ньялу. Загінула 118 чалавек[35].
Інцыдэнты
[правіць | правіць зыходнік]На другі дзень баёў паведамлялася, што ў Кабкабіі трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе. Два іншыя супрацоўнікі былі сур’ёзна паранены, а байцы САП разрабавалі некалькі аўтамабіляў арганізацыі[36].
У ходзе сутыкненняў пацярпела і арганізацыя «Save the Children», чый офіс у Дарфуры быў разрабаваны[37]. Тое ж самае там жа адбылося з офісам ААН па аказанні дапамогі[38] і з «Islamic Relief»[39].
20 красавіка ў Эль-Фашыры быў здзейснены напад на аўтамабіль, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Нарвежскага савета па справах бежанцаў, пацярпелых няма[40]. 3 мая разрабаваны шэсць грузавікоў Сусветнай харчовай праграмы[41].
У канцы мая арабскімі апалчэнцамі было забіта 97 масалітаў у горадзе Містэрэй.
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]22 ліпеня амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на правадыроў мясцовых плямён заявіў, што з пачатку канфлікту толькі ў Заходнім Дарфуры загінула 10 000 чалавек[42].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Баі выклікалі гуманітарны крызіс у рэгіёне[43]. Вялікая колькасць дарфурцаў вымушаны былі бегчы ў суседні Чад. Жыхары Дарфура, нароўні з жыхарамі Хартума, склалі большую частку суданскіх бежанцаў за мяжой[44].
На фоне агульнасуданскіх падзей у цэлым і супрацьстаянні ў Дарфуры ў прыватнасці аднавіліся рэгіянальныя міжэтнічныя канфлікты. Так, 28 красавіка тут адбыліся сутычкі паміж арабамі і масалітамі[45]. На 3 мая ў Эль-Генейне падчас міжэтнічнага супрацьстаяння загінула 200 чалавек[46].
Зноскі
- ↑ Badshah, Nadeem; Abdul, Geneva; Mackay, Hamish; Badshah (now), Nadeem; Mackay (earlier), Hamish (2023-04-15). "Sudanese air force urges people to stay indoors as doctors union says at least 25 dead – as it happened". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 18 April 2023. Праверана 2023-05-02.
- ↑ مراسل العربية: قتال بين الجيش والدعم السريع في مدينة زالنجي في ولاية وسط دارفور #العربية_عاجل https://alarabiya.net, 15 April 2023
- ↑ Eyewitnesses in #Sudan’s North Darfur State say clashes have erupted between the army and paramilitary Rapid Support Forces (#RSF) in the capital el-Fasher.
- ↑ عاجل اشتباكات بالاسلحة الخفيفة والثقيلة بين الجيش والدعم السريع بمدينة الفاشر, 15 April 2023
- ↑ Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.) . Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
- ↑ لحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 15 красавіка 2023.
- ↑ Sudan fighting rages for second day despite UN-proposed ceasefire . The Guardian (16 красавіка 2023). Праверана 16 April 2023.
- ↑ Burke, Jason; correspondent, Jason Burke Africa (2023-04-20). "Sudan: up to 20,000 flee violence as rival leaders refuse to negotiate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 30 April 2023. Праверана 2023-05-02.
- ↑ Half the hospitals in Sudan’s capital are ‘out of action’ as casualties rise (англ.) . Egypt Independent (19 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ Mass exodus from Sudan as deadly fighting enters third week (англ.). France 24 (30 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
- ↑ https://twitter.com/alarabiya_brk/status/1650407480697004032?s=46 (англ.). Twitter. Праверана 24 красавіка 2023.
- ↑ Sporadic gunfire in Khartoum despite new truce
- ↑ Camille. Nearly 200 dead in West Darfur violence: situation 'extremely dangerous' (англ.) . Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
- ↑ Bloodshed in Sudan’s Darfur as Hemeti’s allies and enemies vie for control (англ.). Middle East Eye. Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
- ↑ Camille. Nearly 200 dead in West Darfur violence: situation 'extremely dangerous' (англ.) . Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
- ↑ Lisa. Heavy fighting in North Darfur capital amidst ‘alarming increase in food prices’ (англ.) . Dabanga Radio TV Online (12 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ "'Real hell': Deadly fighting escalates in Sudan as truce expires". Aljazeera(англ.). 2023-06-04. Праверана 2023-06-05.
- ↑ "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 445 - 6 June 2023" (PDF). EEPA(англ.). 2023-06-06. Праверана 2023-06-06.
- ↑ "West Darfur governor abducted, killed as war in Sudan spreads". Aljazeera(англ.). 2023-06-15. Праверана 2023-06-15.
- ↑ "New killings reported in Darfur on second day of Sudan ceasefire". CNN(англ.). 2023-06-19. Праверана 2023-06-22.
- ↑ Amgad. Darfur lawyers: ‘Bodies scattered across El Geneina’ (англ.) . Dabanga Radio TV Online (22 чэрвеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2023.
- ↑ "Sudan Violence Rages As Paramilitaries Deny Darfur War Crimes". Barron's(англ.). 16 July 2023. Праверана 17 July 2023.
- ↑ "Sudan civilians reportedly killed in Darfur fighting". Aljazeera. 23 July 2023. Праверана 23 July 2023.
- ↑ "Sudan war: RSF seize Sirba in West Darfur, heavy battles in Nyala and Khartoum". Radio Dabanga(англ.). 2023-07-28. Праверана 2023-07-28.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ "RSF claim 'full control' of Central Darfur after clashes". Radio Dabanga(англ.). 6 August 2023. Праверана 6 August 2023.
- ↑ Hemedti: ‘RSF does not seek control over Sudan but will fight on to the last soldier’ (англ.) . Radio Dabanga (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
- ↑ Deadly attack on Central Darfur camp as RSF siege enters its third week (англ.) . Radio Dabanga (25 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
- ↑ RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.) . Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
- ↑ Fall of the 16th Division headquarters in Nyala . Sudan War Monitor (26 кастрычніка 2023).
- ↑ Rapid Support Forces seize Sudanese army base in Central Darfur (англ.) . Sudan Tribune (31 кастрычніка 2023). Праверана 31 October 2023.
- ↑ RSF seize Sudanese army headquarters in El-Geneina (англ.) . Sudan Tribune (4 лістапада 2023). Праверана 6 November 2023.
- ↑ RSF seize North Darfur garrison, reportedly commit mass atrocities in West Darfur (англ.) . Radio Dabanga (8 лістапада 2023). Праверана 8 лістапада 2023.
- ↑ Sudanese army, RSF clash in El Daein, East Darfur (англ.) . Sudan Tribune (20 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
- ↑ SLM-Abdel Wahid forces seize RSF camp in South Darfur (англ.) . Sudan Tribune (3 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Sudanese warplanes unleash second airstrike on Nyala in less than a month . Sudan Tribune (30 снежня 2023).
- ↑ Sudan: Army and RSF battle over key sites, leaving 56 civilians dead . BBC News. Праверана 16 April 2023.
- ↑ Medical supplies have been looted - Save the Children (англ.). www.bbc.com. Праверана 18 красавіка 2023.
- ↑ UN: Reports of attacks, sexual violence against aid workers (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 18 April 2023. Праверана 19 красавіка 2023.
- ↑ "Islamic Relief unable to provide aid, offices looted, staff told to hibernate". Al Jazeera(англ.). Архівавана з арыгінала 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
- ↑ "Sudan fighting forces aid groups to halt, spreading suffering". Al Jazeera(англ.). Праверана 27 April 2023.
- ↑ Sudan updates: UN admits failure to avert war as aid looted (англ.). DW (4 мая 2023). Праверана 4 мая 2023.
- ↑ "10,000 reported killed in one West Darfur city, as ethnic violence ravages Sudanese region". CNN. 26 July 2023. Праверана 27 July 2023.
- ↑ السودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023
- ↑ "UN says up to 20,000 have fled Sudan fighting for Chad". Le Monde.fr(англ.). 2023-04-20. Праверана 2023-04-24.
- ↑ Clashes renew in West Darfur as food and water shortages worsen in Sudan violence . CNN (28 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
- ↑ "Could an old tribal foe undercut Sudan's Hemedti?". Aljazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 3 May 2023. Праверана 3 May 2023.