Дом віцэ-адміністратара
Славутасць | |
Дом віцэ-адміністратара | |
---|---|
| |
53°41′04″ пн. ш. 23°50′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Будаўніцтва | 1765—1780 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000030 |
Дом віцэ-адміністратара — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе плошча Тызенгаўза, 2 (былая Леніна). Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.
Пабудаваны ў другой палове XVIII ст. з цэглы як жылы. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. За савецкім часам у будынку размяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР.
У 1978 годзе на сесіі Вярхоўнага Савета БССР пры абмеркаванні праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» старшыня Дзяржбуда БССР Уладзімір Кароль адзначаў[1]:
… мы далёкія ад думкі, што ўсё старое, толькі таму што яно старое, мусіць быць абавязкова захавана. Не! Пры рашэнні гэтых пытанняў трэба зыходзіць ад разумнага і мэтазгоднага: неабходна захоўваць і ахоўваць толькі тое, што ўяўляе сабой дадаткова гісторыка-архітэктурную і пазнавальную каштоўнасць …ці варта, напрыклад, працягваць бясконцыя дыскусіі пра тое, трэба ці не трэба зносіць размешчаны на плошчы Леніна ў Гродне стары двухпавярховы будынак – Дом віцэ-адміністратара (2-я палова XVIII ст.) – даволі пасрэднай архітэктуры, — не трэба быць вялікім спецыялістам. Ясна, што ён замінае новаму горадабудаўнічаму рашэнню плошчы.
Арыгінальны тэкст (руск.)
… мы далеки от мысли, что все старое, только потому что оно старое, должно быть обязательно сохранено. Нет! При решении этих вопросов надо исходить от разумного и целесообразного: необходимо сохранять и оберегать только то, что представляет собой дополнительно историко-архитектурную и познавательную ценность …стоит ли, например, продолжать бесконечные дискуссии о том, надо или не надо сносить расположенное на площади Ленина в Гродно старое двухэтажное здание – Дом вице-администратора (2-я половина XVIII в.) – довольно заурядной архитектуры, — не надо быть большим специалистом. Ясно, что оно мешает новому градостроительному решению площади.
|
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дом двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з вуглавымі рызалітамі, пакрыты двухсхільным дахам з вальмамі. Галоўным фасадам выходзіць на плошчу. Да заходняй тарцовай сцяны прыбудаваны аднапавярховы аб’ём, галоўны фасад якога паўтарае элементы афармлення 1-га паверха асноўнага аб’ёму. Галоўны і ўсходні фасады вырашаны аднолькава: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны шырокімі пілястрамі, нішамі і філёнгамі, карнізным поясам падзелены на 2 паверхі. Больш нізкі верхні паверх насычаны архітэктурным дэкорам.
Першапачатковыя планіроўка і аздабленне інтэр'ера не захаваліся.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх