Другая бітва за Эз-Завію
Другая бітва за Эз-Завію | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Баі за горы Нафуса | |||
Дата | 13 жніўня — 20 жніўня 2011 | ||
Месца | Эз-Завія, Лівія | ||
Вынік | перамога ПНС | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Другая бітва за Эз-Завію — бітва за горад Эз-Завія падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]13 жніўня паўстанцы пасля начнога штурму авалодалі горадам Гар’ян — найбуйнейшым горадам у гарах Нафуса, што знаходзіцца на найважнейшай дарозе з Трыпалі на поўдзень. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Зінтанскага ваеннага камандавання Фатх-эль-Айіб. Сілы апазіцыянераў зайшлі ў горад з паўночнага боку. Па словах Фатх-эль-Аіба, штурм горада і сутыкненні «з рэшткамі войскаў рэжыму» працягваліся 4 гадзіны, затым ўрадавымі сілы адступілі[2].
Пасля Гар’яна паўстанцы працягнулі развіваць наступленне на Эз-Завію[3]. Стратэгічнае значэнне горада было абумоўлена магчымасцю блакаваць пастаўкі забеспячэння войскаў Кадафі з Туніса[4].
Бітва
[правіць | правіць зыходнік]Увечары 13 жніўня з’явіліся першыя паведамленні аб тым, што перадавыя часці паўстанцаў увайшлі ў горад. Хоць прадстаўнік урада Лівіі ў Трыпалі заявіў, што «вельмі малая група паўстанцаў увайшла ў Эз-Завію[5], але была спынена нашымі ўзброенымі сіламі», шэраг інфармагенцтваў пацвердзіў развіццё наступленне рэвалюцыянераў у самім горадзе. Карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Associated Press, які ўвайшоў у горад з атрадам мяцежнікаў, паведамляў, што «сотні жыхароў выйшлі на вуліцу, сустракаючы паўстанцаў»[6]. Затым, па словах карэспандэнта, пачаўся бой з контратакуючымі часцямі ўрадавых войскаў[7].
14 жніўня Ваенны Савет Зінтана абвясціў аб узяцці горада Сарман на ўзбярэжжы Міжземнага мора, за 10 км на захад ад Эз-Завіі[8][9]. Адначасова ў самой Эз-Завіі вяліся баі паміж рэвалюцыянерамі і войскамі Кадафі, якія атрымалі падмацаванні з Трыпалі. Паведамлялася пра мінамётны агонь і вялікую колькасць снайпераў на дахах вышынных дамоў[10].
15 жніўня з’явіліся першыя паведамленні паўстанцаў аб баях у Сабраце[11] і Эль-Аджэйлаце[12], размешчаных на захад ад горада Сарман[13]. У гэты ж дзень паўстанцы заявілі, што ім удалося адбіць ва ўрадавых войскаў горад Тыджы — апошні аплот лаялістаў у раёне гор Нафуса[14] і пачаць баі за Бадр — горад, які адкрывае шлях да прыбярэжнага горада Зувара, населенаму, як і горы Нафуса, пераважна амазігамі.
16 жніўня прадстаўнік паўстанцаў пацвердзіў інфармацыю аб узяцці горада Тыджы і заявіў, што цяпер баі вядуцца за суседні (17 км ад Тыджы) горад Бадр, з якога напярэдадні вёўся абстрэл пазіцый паўстанцаў. Ён таксама пацвердзіў, што ідуць баі за нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Завіі, а ўрадавыя войскі кантралююць прыблізна 30% горада, у асноўным — усходнія і паўночна-ўсходнія ўскраіны[15].
18 жніўня паўстанцы захапілі нафтаперапрацоўчы завод Эз-Завіі, адначасова журналісты пацвердзілі, што Гар’ян таксама знаходзіцца пад кантролем іх сіл[16].
19 жніўня прадоўжыліся баі ў цэнтры Эз-Завіі. Пазіцыі паўстанцаў, а таксама бальніцы і іншыя будынкі абстрэльваліся мінамётамі, артылерыяй і цяжкімі кулямётамі, аднак з надыходам цемры паўстанцам атрымалася выцесніць урадавыя войскі з шматпавярховай гасцініцы і цэнтральнай плошчы горада. Авіяцыя НАТА працягнула наносіць ўдары па падмацаванні праціўніка, якое рухалася да Эз-Завіі з боку Трыпалі[17].
20 жніўня паўстанцы цалкам авалодалі Эз-Завіяй[18], разгарнуўшы наступленне на Трыпалі (50 км ад Эз-Завіі)[19]. Неўзабаве пачаўся штурм сталіцы.
Зноскі
- ↑ Capture of Gaddafi's General - Mahdi al-Arabi
- ↑ Revolutionaries claim capture of gateway to Tripoli(недаступная спасылка)//Libya TV, 13 August 2011
- ↑ Tarek Amara, Missy Ryan,Robert Birsel, Joseph Nasr, Douglas Hamilton, Angus MacSwan Libyan rebels advance on Zawiyah, battle in Brega Архівавана 18 жніўня 2011. //Reuters, 13 August 2011
- ↑ Libyan rebels 'take Az-Zawiyah'//Youtube
- ↑ Libya conflict: Rebels battle Gaddafi troops in Zawiya //BBC News Africa,14 August 2011
- ↑ Scènes de liesse des libyens à Ennasr Tunis //Youtube
- ↑ Karin Laub Heavy clashes as Libyan rebels enter Zawiya(недаступная спасылка) //Forbes, 13 August 2011
- ↑ Rebels say capture another town west of Tripoli Архівавана 7 студзеня 2014.
- ↑ معركة تحرير صرمان 14 8 11//Youtube
- ↑ Libyan rebels make western gains//Youtube
- ↑ Michael Georgy Libyan rebels fly flag over key town near Tripoli(недаступная спасылка)//The Vancouver Sun, 14 August 2011
- ↑ Colonel Jomaa Ibrahim has told Al Jazeera that «opposition fighters are in control of Az Zawiyah, surman, Agilette and Gharyan. There are clashes in Az-Zawiyah and Gharyan as opposition forces are pushing pro-Gaddafi forces out». Архівавана 25 жніўня 2011.//Al Jazeera Blogs, 14 August 2011
- ↑ Libya shows signs of slipping from Muammar Gaddafi’s grasp(недаступная спасылка)//War & Peace in the Middle East, 15 August 2011
- ↑ Video: Revolutionaries prepare for Tiji Архівавана 24 жніўня 2011. //Libya February 17th, 15 August 2011 Архівавана 24 жніўня 2011.
- LIVE Libyan Unrest(недаступная спасылка) //Feb 17 Libya News, 15 August 2011
- ثوار ليبيا يحتفلون بالسيطرة على بلدة تيجي في الجبل الغربي Архівавана 19 жніўня 2011.//Akhbar Al Aan, 16 August 2011
- ↑ Karin Laub Gadhafi’s troops use hospital as base, doctors say //Associated Press, (via Yahoo! News) 16 August 2011 Архівавана 28 красавіка 2014.
- ↑ Ulf Laessing, Yvonne Bell «Libyan Rebels Seize Refinery, Eye Tripoli» Архівавана 24 верасня 2015. // Reuters, 18 August 2011.
- ↑
- Karin Laub «Libya Rebels Close in on Gadhafi, Seizing Key Town»// Associated Press (via Yahoo! News), 19 August 2011
- Alex Crawford. «Libya: Rebels Take Martyr Square in Zawiyah»// Sky News, 19 August 2011
- «Libyan rebels capture city near Tripoli». Al Jazeera, 19 August 2011
- ↑ Battle for Libya: Latest from Az Zawiyah and Zlitan // Youtube
- ↑ Libya rebels take Zawiyah // Reuters, 20 August 2011