Баі за Гадамес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Гадамес
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Дата 24 — 26 верасня 2011
Месца Гадамес
Вынік перамога ПНС
Праціўнікі
Прыхільнікі М.Кадафі
Туарэгі
Алжыр Алжырскія найміты[1]
ПНС Лівіі
Сілы бакоў
каля 100 чалавек[2] каля 400 чалавек[2]
Страты
невядома 9—11 забітых[3], 75 параненых

Баі за Гадамес — агульная назва некалькіх нападаў прыхільнікаў Кадафі (у тым ліку невялікіх атрадаў брыгады Хаміса) на аазісны горад Гадамес на мяжы c Алжырам паміж 24 і 26 верасня 2011 года падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Напад[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 25 верасня паступіла першая непацверджаная інфармацыя пра атаку войскаў Кадафі (меркавана — туарэгаў) на Гадамес, які з канца жніўня знаходзіўся пад кантролем ПНС. Па непацверджаных дадзеных, загінула па меншай меры 17 чалавек. У сярэдзіне дня інфармацыя была пацверджана Пераходным Нацыянальным Саветам. Па словах ваеннага прадстаўніка ПНС Ахмеда Лазні, «гэтыя баевікі атакавалі ... Гадамес. Па наяўнай у нас інфармацыі, гэтыя групы звязаны з Хамісам Кадафі». Паводле яго слоў, іх армія адбіла атаку на горад[4]. Пазней прадстаўнік Савета Гадамеса паведаміў, што яны налічылі 8 загінулых у сутычках (раней паведамлялася пра 15 загінулых), пацвердзіўшы, што напад на горад быў адбіты. З якога боку была праведзена атака (з боку суседняга Алжыра або з пустыні) не паведамлялася[5], аднак знешнепалітычнае ведамства ПНС Лівіі запатрабавала тлумачэнняў ад альжырцаў у сувязі з інцыдэнтам[6].

Перамовы[правіць | правіць зыходнік]

30 верасня паведамлялася аб тым, што на перамовы з туарэгамі, якія павінны былі адбыцца ў Гадамесе, ад Пераходнага Нацыянальнага Савета, занепакоенага дэстабілізацыяй сытуацыі ў рэгіёне, адправіўся камандуючы Нацыянальнай (рэвалюцыйнай) арміяй Сулейман Махмуд аль-Абейд[7].

1 кастрычніка было абвешчана аб падпісанні перамір’я паміж старэйшынамі туарэгаў, а таксама прадстаўнікамі новай (рэвалюцыйнай) улады Лівіі з мэтай стабілізацыі сітуацыі ля заходняй лівійскай мяжы. Са свайго боку старэйшыны туарэгаў, якія пагадзіліся спыніць супраціў у рэгіёне, заявілі, што М. Кадафі ў раёне Гадамес няма[8].

Зноскі