Пратэсты ў Трыпалі (люты 2011)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пратэсты ў Трыпалі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
20110306014323 Tripoli uprising.svg
Дата 17—26 лютага 2011
Месца Трыпалі, Лівія
Вынік перамога праўрадавых сіл[1]
Праціўнікі
Flag of Libya (1977–2011).svg Урад Муамара Кадафі

Замежная падтрымка:
Найміты з Усходняй Еўропы і Чорнай Афрыкі[2]
Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь[3][4]

Flag of Libya.svg Пратэстоўцы
Страты
невядома 300[5]—700[6] забітых

Пратэсты ў Трыпалі — шэраг акцый, беспарадкаў і сутыкненняў ў 2011 годзе паміж антыўрадавымі дэманстрантамі і сіламі, вернымі лівійскаму лідару Муамару Кадафі ў сталічным Трыпалі, якія адбыліся ў самым пачатку грамадзянскай вайны ў Лівіі. Тады ў горадзе адбыліся значныя хваляванні, але Трыпалі застаўся пад кантролем урада[7][8][9][10].

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

  • 17 лютага — прыхільнікі лівійскай апазіцыі выйшлі на вуліцы і Зялёную плошчу ў рамках так званага Дня гневу[11][12].
  • 20 лютага — на Зялёнай плошчы, калі ўдзельнікі акцыі пратэставалі ля будынку Усеагульнага народнага кангрэса, па людзях быў адкрыты агонь невыдомых снайпераў[13][14].
  • 21 лютага — раніцай актывісты акружылі кіраўніка дзяржавы М. Кадафі ў раёне Баб Аль-Азіза і паспрабавалі захапіць таго, але пратэстоўцы папалі пад моцную стрэльбу сілавых структур і аховы, у выніку якой загінула да 80 чалавек[15].
  • 22 лютага — будынкі дзяржаўнага тэлебачання[16][17], міністэрства юстыцыі на плошчы Аль-Шухада і штаб-кватэры Шаабіі[13][14] падвергнулася нападу апазіцыі. Адначасова с тым, амерыканскае агенцтва ваенных даследаванняў Stratfor заявіла аб удзеле ўсходнееўрапейскіх наймітаў у падаўленні беспарадкаў, у прыватнасці, гаварылася аб нападах самалётаў і верталётаў ВПС Лівіі на дэманстрантаў, якія пілатавалі грамадзяне Украіны, Сербіі і Румыніі[2].
  • 25 лютага — Мітыга і будынак міжнароднага аэрапорта Трыпалі захоплены антыўрадавымі сіламі[18][19]. Разам з тым адбылося паўстанне ў раёне Таджура[20], аднак праваахоўнікі хутка вярнулі квартал пад свой кантроль, ліквідаваўшы каля 25 апазіцыянераў[21]. А потым сілы ўрада канчаткова падавілі беспарадкі ў Трыпалі, пры гэтым шэраг крамаў і банкаў часова прыпынілі сваю працу[22]. У той жа дзень Кадафі выступіў з публічнай прамовай на Зялёнай плошчы, заявіўшы: «Мы будзем змагацца з імі, і мы будзем іх біць. Спявай, танцуй і рыхтуйся. Калі трэба, мы адкрыем усе арсеналы»[23].
  • 26 лютага — нягледзячы на разгром бунту, яшчэ праходзіла зачыстка вуліц, якой, па сведчаннях відавочцаў, займаліся ўзброеныя сербы і беларусы, што патрулявалі горад на трох джыпах разам з чорнаскрурымі наймітамі[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Gaddafi Solidifies Control in West, Will Turn East Next. Homeland Security News Wire (24 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 July 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 СМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2019.
  3. SIPRI: Белоруссия снабдила Каддафи оружием для уничтожения революционеров — news.ru, 1 марта 2011
  4. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д'Ивуар?. Tut.by Архівавана 30 лістапада 2018.
  5. 275 killed (by 24 Feb.),[1] Архівавана 29 чэрвеня 2011 года. 25 killed (25 Feb.),[2] Архівавана 28 лютага 2011 года. total of 300 reported killed
  6. "Tripoli Mortuary Eyewitness: 'Haunted by Libya Deaths'" Архівавана 4 красавіка 2018 года.. BBC News.
  7. "Libyan Protesters Battle for Control of Tripoli" Архівавана 13 кастрычніка 2012 года.. South Wales Echo.
  8. "Protesters Control Great Part of Tripoli" Архівавана 11 лютага 2017 года.. afrol News.
  9. Protesters Battle Regime in Tripoli, The Hindu (22 February 2011). Праверана 28 красавіка 2020. Архівавана 11 сакавіка 2013.
  10. "Terror in Tripoli as Gaddafi Set for Battle" Архівавана 4 сакавіка 2016 года.. Al-Ahram.
  11. Anti-Government Protesters Killed in Libyan Clash, Google News . Праверана 28 красавіка 2020.
  12. Libya follows Deadly Crackdown with Mass Arrests, Google News . Праверана 20 February 2011.
  13. 13,0 13,1 Libyan People's Hall on Fire as Protesters Riot (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 February 2011.
  14. 14,0 14,1 Lowe, Christian. Update 1-Government Building on Fire in Libyan Capital (21 February 2011). Праверана 28 красавіка 2020. Архівавана 8 мая 2016.
  15. Libya uprising – live updates, The Guardian (21 February 2011).
  16. Libya: Violent Protests Paralyse Country As Colonel Gaddafi's Son Warns Of Civil War. Sky News (22 лютага 2011). Праверана 21 February 2011.
  17. Report: Military Aircraft Bomb Libyan Protesters (недаступная спасылка). MyStateline (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 201124 February 2011. Праверана 28 красавіка 2020.
  18. Fresh Reports of Tripoli Fighting – Air Base May Have Fallen to Rebels, The Times (25 February 2011). Праверана 25 February 2011.
  19. Libya in Turmoil – Live Updates, The Guardian (25 February 2011). Праверана 25 February 2011.
  20. Gaddafi Forces Abandon Parts of Tripoli, National Post (26 February 2011). Архівавана 1 сакавіка 2011.
  21. US Imposes Sanctions on Gaddafi, Tripoli the Focus (26 February 2011). Праверана 26 February 2011. Архівавана 28 лютага 2011.
  22. Teacher Wants To Return to Libya (недаступная спасылка). This is Gloucestershire (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 1 March 2011.
  23. Tripoli Braces for Battle as Gaddafi Digs In, ABC News (27 February 2011). Праверана 19 November 2011.