23 жніўня — шэраг інфармагенцтваў са спасылкай на Аль-Джазіру і прадстаўніка рэвалюцыянераў у Бенгазі Мухамада Завіва паведамілі, што, сустракаючы мінімум супраціву, атрады ПНС авалодалі мястэчкам Башыр і Агэйла паміж Брэгай і Рас-Лануфам[2]. Па словах Завiва, «нашы войскі прайшлі 40 кіламетраў, мы ўвайшлі ў Башыр і сёння ноччу будзем у Рас-Лануфе»[3]. Увечары 23 жніўня ваенны прадстаўнік рэвалюцыянераў, палкоўнік Ахмед Амар Лазні паведаміў, што мяцежная армія ўвайшла ў Рас-Лануф[4]. Як казаў Мухамад Зававі, войскі Кадафі адступілі за Чырвоную Даліну ў кірунку Сірта[5].
24 жніўня — прадстаўнік арміі ПНС паведаміў інфармацыйнаму агенцтву AFP, што ў раёне невялікага горада Бін-Джавад наступленне сіл рэвалюцыянераў было спынены артылерыйскім агнём. Лаялісты здолелі стварыць абарончую лінію па «Чырвонай Даліне», і відавочна не збіраліся здавацца, як чакалася раней[6][7]. «Чырвоная даліна» лічыцца самай заходняй кропкай, якой змаглі дасягнуць рэвалюцыянеры на ўсходнім фронце ў канцы сакавіка, перад тым, як былі адкінуты сіламі Кадафі 28 сакавіка—10 красавіка да Адждабіі. Па словах саміх рэвалюцыянераў, тады раён «Чырвонай даліны» быў замініраваны.
25 жніўня — сілы ПНС надышлі да Бін-Джавада, але трапілі пад моцны артылерыйскі агонь. Затым яны адышлі пад Рас-Лануф, дзе размясціўся штаб сіл рэвалюцыянераў[8].
26 жніўня — па непацверджаным звесткам, аднавіліся баі паміж войскамі Кадафі і сіламі ПНС за Рас-Лануфд[9]. Тэлеканал Аль-Арабія паведамляў, што, па словах прадстаўнікоў рэвалюцыянераў, іх войскі змаглі замацавацца вакол горада, уключаючы ваенную базу, дзе раней знаходзіліся танкі кадафістаў[10]. Дзеянні арміі ПНС суправаджаліся авіяўдарамі НАТА па Сірце. У прыватнасці, брытанскія знішчальнікі «Тарнада» нанеслі ракетны ўдар па бункеру Кадафі, пра што паведаміў міністр абароны Вялікабрытаніі[11].
27 жніўня — нягледзячы на заявы асобных ваенных лідараў рэвалюцыянераў пра перамовы з атрадамі Кадафі ў Сірце, прыходзілі паведамленні аб тым, што сілы ПНС адышлі ад Бін-Джавада да порта Ас-Сідр, куды падыходзілі падмацаванні паўстанцаў. Па словах карэспандэнта Аль-Джазіры, войскі Кадафі відавочна імкнуліся любой цаной утрымаць Бін-Джавад і не даць арміі ПНС прасунуцца далей Рас-Лануфа, пра што сведчыць супраціў атрадаў Кадафі[12]. Крыху пазней сталі паступаць першыя паведамленні пра тое, што армія ПНС ужо авалодала Бін-Джавадам. Тэлеканал Аль-Джазіра, а таксама іншыя СМІ пацвердзілі гэтую інфармацыю[13][14].