Трэцяя бітва за Брэгу
Трэцяя бітва за Брэгу | |||
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) | |||
Дата | 31 сакавіка — 7 красавіка 2011 | ||
---|---|---|---|
Месца | Марса-эль-Брэга | ||
Вынік | перамога сiл урада | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
|
Трэцяя бітва за Брэгу — бітва за авалоданне горадам Марса-Брэга падчас лівійскай грамадзянскай вайны, у вынiку чаго горад перайшоў да сiл урада Муамара Кадафі. Штурм Брэгi праходзіў у рамках контрнаступлення лаялістаў на ўсходнім фронце, шмат у чым ажыццёўлены дзякуючы ваенным саветнікам з Беларусі, якія змаглі арганізаваць лівійскую ўрадавую армію пасля шэрагу паразаў і пачатка замежнай інтэрвэнцыі.
Значэнне горада i мэты бiтвы[правіць | правіць зыходнік]
Для ўрадавых войскаў стаяла задача як мінімум узяць i трымаць пад кантролем горад. Як максiмум — пачаць наступ на ўсход[2]. У гэтым выпадку мяцежнікі страцяць доступ да большай часткі рэсурсаў. Для паўстанцаў кантроль толькі Адждабію і Марса-эль-Брэга мог даць магчымасць авалодаць усімі гарадамі заліва Сідр, асаблiва Місратай[2]. Толькі замацаваўшыся на ўзбярэжжы заліва паўстанцы будуць прадстаўляць цікавасць для заходніх дзяржаў[2], так як яны авалодаюць нафтавымi рэсурcамi краiны.
Пасля ўзяцця Брэгi лаялістамі атакавалі Адждабiю, але на гэтым актыўная фаза баявых дзеянняў скончылася і пачалася патавая ваенна-палітычная сітуацыя, якая працягвалася да ліпеня.
Бiтва[правіць | правіць зыходнік]
31 сакавіка ўрадавая армія Лівіі ўвайшла ў горад Марса-эль-Брэга, які амаль месяц кантраляваўся паўстанцамі Пераходнага Нацыянальнага Савета[6]. У гэты час баевікі спрабавалі адбіць горад[7]. Завязалася пяціхвілінная перастрэлка, якая скончылася правалам для мяцежнікаў, якія з стратамі адступілі пад націскам урадавай артылерыі[8]. Неўзабаве пазіцыі лаялістаў падвергліся авіяўдару ВПС ЗША[2], пасля чаго пачалася паўторная атака ПНС. Паўстанцы нават здолелі ўвайсці ў Брэгу (паўночна-ўсходняя частка горада, Раён 3), пасля чаго завязаліся вулічныя баі[9]. Да канца дня, пасля цяжкай бою, лаялістамі адбілі контратаку паўстанцаў на горад і аднавілі поўны кантроль над горадам[10].
1-2 красавіка баі на ўсходніх ускраінах Брэгi працягваліся. Паведамляецца, што авіяцыя НАТА памылкова нанесла ўдар па групе паўстанцаў ля горада, з прычыны чаго 14 чалавек загінула[11]. Паведамляецца таксама пра тое, што група паўстанцаў трапіла ў засаду каля універсітэта, дзе знаходзіліся значныя сілы лаялістаў. Пасля гэтага паўстанцы адступілі[12].
2 красавіка авалодалi паўстанцы, але ўжо вечарам 3 красавіка, дзякуючы скарачэнню колькасці авіяўдараў НАТА кааліцыі, урадавыя войскі вярнулі сабе кантроль над горадам[2].
3-4 красавіка баі ішлі ў раёне універсітэта, паўстанцам удалося пранікнуць у раён 3 ва ўсходняй частцы горада. Аднак і там працягваліся баі[13]. Пачалася эвакуацыя жыхароў Новай Брэгi (раён 3)[14][15][16].
5 красавіка паведамлялася, што лаялісты напярэдадні ноччу зладзілі засаду, у якую паўстанцы трапілі на наступны дзень. Пасля гэтага паўстанцы былі выцесненыя з горада і адступілі на 5 кіламетраў[17].
6 красавіка як паведамлялася, паўстанцы адступілі ад Брэгi і замацаваліся ў «раёне 40» (Эль-Арбін) паміж Брэгай і Адждабіяй[18][19].
7 красавіка авіяцыя НАТА памылкова знішчыла некалькі трафейных танкаў паўстанцаў, у выніку чаго ад 10 да 13 чалавек загінула і яшчэ ад 14 да 22 чалавек было паранена. Яшчэ 5 танкаў было пашкоджана[20][21][22][23].
Скарыстаўшыся збянтэжанасцю паўстанцаў, ўрадавыя войскі распачалі новы артылерыйскі ўдар па пазіцыях паўстанцаў, пасля чаго тыя адступілі да Адждабii, якая ўжо была ў зоне дасяжнасці артылерыі ўрадавых войскаў[24][25][26].
Зноскі
- ↑ На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Ливия - пляски вокруг Бреги или война за нефть
- ↑ Fighting Continues in Libya, as Does Debate on Arming Rebels , CNN (4 April 2011). Праверана 27 мая 2011.
- ↑ Burleigh, Marc. Battle for Brega Rages After Ambush , The Sydney Morning Herald (3 April 2011). Праверана 4 красавіка 2011.
- ↑ Anton Hammerl (5 April 2011). Праверана 13 лістапада 2011.
- ↑ Войска Каддафи захватили Брегу
- ↑ Rebels Return to Brega Amid Reported Defections by Special Forces. Deutsche Presse-Agentur (via Monsters and Critics). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 31 сакавіка 3011.
- ↑ 1340: Coalition forces have bombed pro-Gaddafi forces near Brega, and they have been pushed back to the village of Bishr, west of the city, BBC Monitoring reports, quoting privately owned online newspaper Libya al-Yawm…… | LiveWord? Libya. liveword.ca (31 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 4 красавіка 2011.
- ↑ Libyan Rebels in Street Battles for Brega. The Daily Telegraph (31 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 31 сакавіка 2011.
- ↑ McGreal, Chris. Libyan Rebels Deny Crisis After Assault on Brega Fails , The Guardian (31 March 2011). Праверана 1 красавіка 2011.
- ↑ Meo, Nick. Libya: Nato Warplanes Kill 14 Rebels , The Daily Telegraph (2 April 2011). Праверана 4 красавіка 2011.
- ↑ Sengupta, Kim (3 April 2011). «Rebels Die as Victims of Their Own Disarray». The Independent.
- ↑ «Libya Live Blog — April 4». Al Jazeera.
- ↑ «Libyan Rebels Gaining Ground in Brega». United Press International.
- ↑ «Libyan Forces Push Back into Oil Town of Brega, Say Greater Organization Bolsters Advance». Canadian Business.
- ↑ «Rebels Retake Part of Key Oil Town Brega». France 24.
- ↑ «Late-Waking Rebels Run from Kadhafi’s Artillery». Agence France-Presse (via Yahoo! News).
- ↑ «Libya Live Blog — April 6». Al Jazeera.
- ↑ Gadhafi Asks Obama To End NATO Bombing , CNN (7 April 2011).
- ↑ Libya Rebels 'Want Answers' from Nato on Air Strike , BBC News (8 April 2011).
- ↑ Overwhelmed Rebel Fighters Flee from Eastern Libyan City , CNN (8 April 2011).
- ↑ Abbot, Sebastian. Libyan Rebels Angry After Airstrike Blamed on NATO , The Denver Post (7 April 2011).
- ↑ NATO Hits Libyan Rebels' Convoy, Rebel General Say , The New York Times (7 April 2011).
- ↑ «Gadhafi Plane Evades NATO No-Fly Zone, Bombs Rebel Tanks». Standard-Examiner.
- ↑ Rebels Retreat in Ajdabiya After 'Nato Air Strike' , BBC News (7 April 2011).
- ↑ Campbell, Greg. Libyan Rebels Say NATO Airstrike Thwarted Tank Attack , USA Today (7 April 2011).