Баі ва Усходняй Трыпалітаніі — ваенная кампанія грамадзянскай вайны ў Лівіі, што з-за слабой актыўнасці варагуючых бакоў некаторымі называецца як «Стаянне ў Сірта»[1].
У красавіку 2019 года камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй маршал Халіфа Хафтар загадаў войскам пачаць наступленне на сталіцу краіны Трыпалі, якая была пад урадам Фаіза Сараджа. Уся аперацыя праходзіла вельмі павольна і з пераменным поспехам, але ўсё змянілася ў лютым 2020 года, калі Турцыяўмяшалася ў канфлікт на баку УНЗ. У красавіку-чэрвені войскі Сараджа пры падтрымцы замежных інтэрвентаў змаглі рашуча зламаць сілы праціўніка і пачаць контрнаступленне ўздоўж усяго фронту.
6 чэрвеня: прыхільнікі Урада нацыянальнай згоды пачалі прасоўванне да Сірта і падышлі ўшчыльную да горада. Бакі абмяняліся авіяўдарамі. ЛНА страціла як мінімум адзін беспілотнік, але змагла знішчыць некалькі пікапаў сіл УНЗ[2].
7 чэрвеня: некалькі знішчальнікаў МіГ-29 Хафтара ажыццявілі авіяўдар па калоне бронетэхнікі ўзброеных сіл Турцыі і сараджыстаў, якія спрабавалі захапіць Сірт. Адзначаецца, што ваенны канвой суправаджалі некалькі соцень байцоў. Меркавана, баявая авіяцыя здзейсніла некалькі удараў па калоне[3].
11 чэрвеня: армія Сараджа забяспечыла кантроль над стратэгічнай 350-ці кіламетровай трасай, а таксама раёнам Аш-Шувайрыф на гэтай дарозе. Байцы Хафтара выкарыстоўвалі трасу на працягу года для лагістычных паставак паміж паўднёвымі і заходнімі раёнамі краіны. Забяспечыўшы кантроль над дарогай, сілам УНЗ Лівіі тым самым удалося перакрыць шляхі забеспячэння праціўніка. Кантроль над раёнам Аш-Шувайрыф дазволіў перакрыць шляхі забеспячэння на ваенную базу «Таманхант» непадалёк ад Себхі[4].
22 чэрвеня: у паветранай прасторы Лівіі знішчальнікі ваенна-паветраных сілаў Егіпта F-16C/D здзейснілі сумесны палёт з самалётамі-запраўшчыкамі Airbus A330-243MRTT Tankers ВПС ААЭ. Па паведамленнях, яны, магчыма, ажыццявілі ўдары па сілах УНЗ у Місраце сумесна са знішчальнікамі расійскай вытворчасці ВПС Лівійскай нацыянальнай арміі Су-24M. Раней прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі заявіў, што краіна можа ўварвацца ў Лівію на законных падставах, і заклікаў егіпецкую армію да поўнай баявой гатоўнасці. Ён адзначыў, што Егіпет атрымаў прамыя пагрозы ад «тэрарыстычных наймітаў і апалчэнцаў», таму любое ваеннае ўмяшанне з боку Каіра з гэтага часу легітымна[5].
25 чэрвеня: у 14 альбо 17 часоў сілы Сараджа пры падтрымцы Турцыі нанеслі ўдар па авіябазе Jufra (Al-Jufra), на якой былі размешчаны ваенныя самалёты. Паведамлялася, што частка самалётаў знішчылі. Затым у 18:46 адбылася атака з дронаў[6].
1 ліпеня: стабілізаваўся фронт ля Сірта, дзе байцы Хафтара спынілі праціўніка ў 50—90 км ад горада, адбіўшы шэраг нападаў[7]
8 ліпеня: у Twitter з’явілася інфармацыя пра ўдар ВПС Турцыі па пазіцыях ЛНА на тэрыторыі г. Аль-Джуфра. Паведамлялася аб некалькіх дзясятках параненых[8].
13 ліпеня: Турцыя вылучыла ультыматум Хафтару, каб ЛНА адыйшла з Сірта і Джуфры, інакш супраць іх будзе пачата ваенная аперацыя[9].
22 чэрвеня: на захад ад Сірта СПА фельдмаршала Хафтара збіла турэцкі беспілотнік[10].
12 жніўня: ваенна-паветраныя сілы ЛНА падвергнулі бамбардзіроўцы ўзброеную калону меркавана падтрымоўваных Турцыяй наймітаў у раёне Вадзі-Бі на захад ад Сірта. Паводле крыніцаў ЛНА, група спрабавала трапіць у горад, але яна была разбіта, без якіх-небудзь падрабязнасцяў аб колькасці ўдзельнікаў або стратах[11][12].