Еўрапейскі цэнтр «Салідарнасці»
Еўрапейскі цэнтр «Салідарнасці» | |
---|---|
Europejskie Centrum Solidarności | |
Заснаваны | 29 студзеня 2007[1] |
Адкрыты | 31 жніўня 2014 |
Месцазнаходжанне | Гданьск |
Адрас | pl. Solidarności 1, 80-863 Gdańsk[2] |
Дырэктар | Basil Kerski[d] |
ecs.gda.pl (польск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўрапейскі цэнтр «Салідарнасці» (польск.: Europejskie Centrum Solidarności) — музей і бібліятэка у Гданьску, прысвечаныя гісторыі польскага прафсаюза і грамадзянскага руху супраціву «Салідарнасць» і іншых апазіцыйных антыкамуністычных рухаў ва Усходняй Еўропе другой паловы ХХ стагоддзя. Адкрыўся 31 жніўня 2014 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе быў праведзены міжнародны конкурс на лепшы праект, у якім перамагла польская кампанія «FORT Architects». Сцены будынка выкананы з ліставой сталі, якая выкарыстоўваецца ў суднабудаванні, неафарбаваная і іржавая. Будаўніцтва пачалося ў 2010 годзе і каштавала 229 мільёнаў злотых, з якіх 113 мільёнаў выдзеліў Еўрасаюз.
Цырымонія адкрыцця адбылася 31 жніўня 2014 года, у гадавіну падпісання Гданьскіх пагадненняў, якія спрычыніліся да ўтварэння незалежнага самакіравальнага прафсаюза «Салідарнасць» у 1980 годзе. На цырымоніі прысутнічалі Лех Валенса, сузаснавальнік «Салідарнасці», а пазней прэзідэнт Польшчы, тагачасны прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і старшыня «Салідарнасці» Пётр Дуда.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрапейскі цэнтр «Салідарнасці»