Касцёл Святога Яна (Гданьск)
Касцёл | |
Касцёл Святога Яна | |
---|---|
польск.: Kościół św. Jana | |
54°21′07″ пн. ш. 18°39′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжанне | Гданьск |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Гданьская архідыяцэзія |
Благачынне | парафія Святога Мікалая ў Гданьску[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Будаўніцтва | 1377 |
Дата скасавання | 1945 |
Вышыня | 47 м |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | centrumswjana.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Яна (польск.: Kościół św. Jana) — старажытны касцёл у Гданьску.
Гэта трохнефавы зальны касцёл з аднанефавым трансептам. Кожны з трох прыдзелаў нефа накрыты асобным дахам. Даўжыня касцёла 55,10 метраў, шырыня 20,18 метраў. Вышыня чатырох'яруснай вежы 47 метраў. Яна ўпрыгожана фальшвокнамі і арнаментаванымі фрызамі, што адлюстроўвае шматэтапны час яго будаўніцтва. Вежа накрыта нізкім вальмавым дахам і ўвянчана тонкай вежачкай.
Будаўніцтва храма пачалося ў 1377 годзе на месцы драўлянай капліцы, пабудаванай у 1353 годзе. Да 1415 года пабудаваны заходні неф, трансепт і аднанефавы прэзбітэрый. У 1450-1463 гадах неф быў павялічаны, прэзбітэрый атрымаў прыдзелы. У 1453 годзе была зроблена спроба павялічыць вышыню вежы касцёла, што адбылося толькі пасля Трынаццацігадовай вайны. У 1559 годзе касцёл перададзены пратэстантам. У 1679 годзе былі знесены франтоны, а на ўсходняй сцяне пастаўлены контрфорсы, каб выратаваць усходнюю сцяну ад абвальвання з-за руйнавання падвальнага падмурка пры пахаванні памерлых у восем слаёў. У 1945 годзе царква была значна разбурана падчас вайны.
Касцёл быў адрамантаваны звонку, але ўнутры ён заставаўся ў руінах. У 1991 годзе ён быў перададзены каталіцкім царкоўным уладам. У 1995 годзе на падставе дамовы паміж Гданьскай архідыяцэзіяй касцёл Святога Яна быў перададзены Балтыйскаму цэнтру культуры. Па нядзелях а 12-й гадзіне імша праводзіцца тут на кашубскай, нямецкай і польскай мовах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Яна (Гданьск)