Ларан Шварц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларан Шварц
фр.: Laurent Schwartz
Дата нараджэння 5 сакавіка 1915(1915-03-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 2002(2002-07-04)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ансельм Шварц[d]
Жонка Мары-Элен Шварц[d][6]
Дзеці Марк-Андрэ Шварц[d] і Клаўдзіна Шварц[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, энтамолаг
Навуковая сфера абагульненая функцыя[d][6], матэматыка[7] і distribution theory[d][8]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жорж Валірон[d][9]
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ларан-Маіз Шварц (фр.: Laurent-Moïse Schwartz; 5 сакавіка 1915, Парыж, Францыя — 4 ліпеня 2002, там жа) — французскі матэматык, які ўнёс прыкметны ўклад у развіццё функцыянальнага аналізу, член групы Бурбакі, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і з Эльзаса. Бацька — Анзельм Шварц (Anselme Schwartz, 1872—1957) — хірург, член Французскай акадэміі навук; маці — Клер Дэбрэ (1888—1972) — з эльзаскага равінскага роду Дэбрэ (фр.: famille Debré), з якога выйшлі палітычныя дзеячы і навукоўцы; дзядзька Шварца па матчынай лініі Рабер Дэбрэ быў навукоўцам-медыкам і педыятрам, стрыечны брат — першы прэм’ер-міністр французскай Пятай рэспублікі Мішэль Дэбрэ. Жанаты з дачкой Поля Леві. Дачка замужам за французскім фізікам Урыэлем Фрышам, які працуе ў Швейцарыі.

У 1934 годзе паступіў у Вышэйшую нармальную школу, у 1937 годзе быў прызваны ў армію. Падчас акупацыі Францыі нацыстамі хаваўся ад гестапа па падробленых дакументах. У 1943 годзе, тым не менш, абараніў дысертацыю ў Страсбургу. Пасля вайны быў прафесарам у Сарбоне і Політэхнічнай школе.

Асноўныя працы ў галіне функцыянальнага аналізу, асабліва тэорыі абагульненых функцый, за абагульненне вынікаў якой атрымаў у 1950 годзе Філдсаўскую прэмію (Шварц сутыкнуўся з істотнымі цяжкасцямі, калі амерыканскія ўлады з-за левых перакананняў матэматыка паспрабавалі не дапусціць яго ў краіну для атрымання ўзнагароды). Пазней Шварц узмацніў раней атрыманыя вынікі, даказаўшы (разам з Жанам Дзьёданэ) тэарэмы аб дваістасці ў прасторах Фрэшэ. Таксама важныя яго працы ў галіне тапалогіі і матэматычнай фізікі.

Сярод яго вучняў найбольш вядомы Аляксандр Гратэндык.

Таксама займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю, быў чалавекам левых поглядаў (у маладосці адносіў сябе да трацкістаў, у сталым узросце — да дэмакратычных сацыялістаў), выступаў супраць французскай і амерыканскай інтэрвенцыі ў В’етнаме, французскай інтэрвенцыі падчас алжырскай вайны і савецкай падчас афганскай вайны.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Laurent Schwartz // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Fichier des personnes décédées Праверана 8 студзеня 2023.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  5. http://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article3617
  6. а б в г д е ё ж з і к л MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. Czech National Authority Database Праверана 1 лютага 2023.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  10. https://books.google.cat/books?id=Eqc0cyFR0AEC&pg=PA395 — С. 395.