Любчанскі раён
Выгляд
Любчанскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Любча |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 снежня 1956 |
Лю́бчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Любча. Плошча раёна 0,6 тыс. км² (1941).
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года Любча атрымала статус гарадскога пасёлка, а раён падзелены на 12 сельсаветаў: Асташынскі, Ацмінаўскі, Вераб’евіцкі, Вераскаўскі, Галынскі, Дзяляціцкі, Зенявіцкі, Купіскі, Лаўрышаўскі, Нягневіцкі, Харосіцкі, Шчорсаўскі. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вераб’евіцкі, Дзяляціцкі і Харосіцкі сельсаветы[1].
17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Навагрудскага раёна[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Любчанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1996. — 431 с. — С. 415. — ISBN 985-11-0100-1.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.