Перайсці да зместу

Вераскаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вераскаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вераскава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 мая 2004
Насельніцтва
  • 878 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Ве́раскаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вераскава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзяляціцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 18 верасня 1989 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Любчанскага пассавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дзяляцічы, Наберажная, Пабеда і Хадасы)[2]. 6 мая 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любчанскага пассавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Будныя, Вераскава, Галковічы, Плянта, Хорашава, Чарэшля, Яўсеевічы.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 6 мая 2004 г. № 60 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2021. Праверана 17 красавіка 2019.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.