Марцін Храптовіч
Марцін Храптовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Храптовіч | ||||||
Пераемнік | Іван Андрэевіч Солтан | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1526 | ||||||
Род | Храптовічы | ||||||
Бацька | Багдан Храптовіч | ||||||
Маці | невядома | ||||||
Жонка | Ганна Глінская | ||||||
Дзеці | Меркурый, Багдан |
Марцін Храптовіч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў. Канюшы дворны ВКЛ у 1495—1509, намеснік зблянскі ў 1497, жалудоцкі ў 1501. Пасля свайго брата Фёдара стаў дворным літоўскім падскарбіем (быў ім у 1502—1504), у 1505—1509 лоўчы ВКЛ.
Прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення некаторы час не займаў пасад, у 1524 канюшы троцкі і маршалак гаспадарскі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Фёдара і Васіля.
Яго жонкай была Ганна з Глінскіх. Меў сыноў Меркурыя, які памер маладым, і Багдана, старосту эйшышскага.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 719. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.